Горад мрой (зборнік). Яніна Пінчук

Горад мрой (зборнік) - Яніна Пінчук


Скачать книгу
там на асфальце такія канаўкі, хвалістыя барозны. Біла дрыготка. Страшна, сорамна, радасна – адным словам, збянтэжанасць.

      Я ішла не азіраючыся. Аднак генерал нагнаў мяне і пайшоў побач.

      – Як вы абодва апынуліся ў адным трамваі? Ён пацепнуў плячамі.

      – Вы што, збіраліся ладзіць дуэль ля канала Сляпянскай воднай сістэмы?

      Але ён толькі ўхмыльнуўся, як задаволены барс.

      Як бы там ні было, напруга мяне адпусціла, і навалілася стомленасць. У галаве раіліся дзясяткі думак, і не ўсе аднолькава прыемныя – прытым добрая палова іх датычылася генерала і ягоных паводзін. Але ён проста ішоў побач, і гэта само па сабе было дзівам. Такім неверагодным, што сіл для здзіўлення ўжо не засталося. А яшчэ ён узяў мяне за руку – ягоная рука была па-салдацку моцная, шырокая – і цёплая.

      Шарэла. Ужо пачалі загарацца мандарынавым святлом вокны; дзе-нідзе мігацелі гірлянды, чамусьці галоўным чынам сінія, халодных адценняў – і мне падабалася іх лічыць, як у пяць гадоў, – раз, два, тры, ух ты, вунь яшчэ ў кватэры па дыяганалі! А Генерал насамрэч як быццам вёў мяне за ручку з дзіцячага садка. І пайшоў снег – нарэшце сапраўдны, пухнаты, святочны. І бровы ў генерала таксама былі падобныя на снежныя шматкі. А можа, на іх адразу наліплі гэтыя тоўстыя касматыя сняжынкі.

      І я неяк вельмі расчулілася – тое, што адбывалася, было выдатна.

      Я замарудзіла крок і тарганула яго за рукаў:

      – Аўгуста… даражэнькі мой, слухай, а пайшлі да мяне, гарбаты разам пап’ем, у мяне там печыва смачнае. І цукеркі.

      Але тут жа схамянулася, сэрца ў мяне ўпала.

      – То-бок… халера, ну я і глупствы кажу… якая там гарбата! Вам, пэўна, яна не патрэбна. Вы ж не ясцё і не спіцё, як мы, – так? – прагаварыла я канчаткова засмучаным голасам.

      – Не абавязкова так, – важна паправіў мяне генерал, – усё залежыць ад жадання.

      – А ты хочаш выпіць са мной гарбаты? – з надзеяй перапытала я.

      Мой ваяка не адказаў. Проста сціснуў маю руку яшчэ мацней і працягваў ісці, не запавольваючы кроку.

      А я таксама нічога не перапытвала. Проста палезла ў кішэню праверыць ключы.

      3. Унутраны замак

      Час спыніўся, а гукі нечых стрыманых крокаў толькі адцянялі маўчанне. Выразнае, але лёгкае. Якое быццам бы мела колер – прыглушана-вохрыстае, цёплае, падобнае да вялікага драўлянага ўкрыжавання, што лунала над алтаром, панэлямі сцен, лавамі, арганам.

      Я б не сыходзіла адсюль.

      На вуліцы, нягледзячы на люты, была ўжо сапраўдная вясна. Іншымі словамі, золкі вецер, змрочныя фарбы і раскіслыя абрысы, вільгаць і туман. Хочацца сказаць «лонданскі» – але гэты эпітэт гучыць так рамантычна. А рамантыкі нідзе няма. Ёсць проста каламутная слотная сумесь са снегу, вады і бруду. І яшчэ анемічнае шэрае неба, што забівае веру ў само існаванне сонца.

      Але заставацца мне хацелася з іншай прычыны.

      Надвор’е не так ужо засмучала. Найчасцей супакою не даюць не аб’ектыўныя акалічнасці, а нашы ўласныя думкі.

      Падчас


Скачать книгу