Коннік без галавы. Майн Рыд

Коннік без галавы - Майн Рыд


Скачать книгу
з бездакорным складам. Ён быў шыракагруды, з крутымі бакамі, стройнымі тонкімі нагамі і з галавой, якая магла служыць узорам конскай прыгажосці; буйны для мустанга, ён быў значна меншы за звычайнага англійскага каня, нават меншы за гнядога – таксама мустанга, які дапамог захапіць яго ў палон.

      Прыгажун конь быў кабылай; яна належала да табуна, які любіў пасвіцца ля вытокаў Аламо, дзе мустангер тры разы беспаспяхова гнаўся за ёю. Толькі на чацвёрты раз Морысу пашанцавала. Чым было выклікана нястрымнае жаданне злавіць іменна гэтага каня, заставалася тайнай мустангера.

      Фялім яшчэ ні разу не бачыў свайго гаспадара такім задаволеным – нават калі Морыс вяртаўся з палявання, як гэта часта бывала, з пяццю ці шасцю злоўленымі мустангамі.

      I ніколі яшчэ Фялім не бачыў такой прыгожай палонніцы, як крапчастая кабыла. Ёю залюбаваўся б і не такі знаўца конскай прыгажосці, як былы грум замка Балах.

      – Гіп-гіп, ура! – закрычаў Фялім, як толькі ўбачыў палонніцу, і падкінуў уверх свой капялюш. – Слава святому Патрыку', майстар Морыс злавіў нарэшце крапчастую! Гэта кабыла, чорт вазьмі! Ну і канёк!.. He дзіва, што вы так ганяліся за ёю. Яй-богу! У нас на кірмашы ў Баліносла мы маглі б заламіць за яе любую цану, і яе б у нас усё роўна з рукамі адарвалі. Ну і канёк!.. Куды ж мы яе паставім? У караль з усімі?

      – He, там яе могуць забрыкаць. Прывяжам лепш пад навесам. Кастра, як гасцінны гаспадар, уступіць ёй сваё месца, а сам пераначуе пад адкрытым небам.

      Ці бачыў ты, Фялім, калі-небудзь такую красуню… я хацеў сказаць—такога прыгожага каня?

      – Ніколі, майстар Морыс, ніколі ў жыцці! А я бачыў шмат пародзістых канькоў у Балібалаху. У, прыгажуня, так бы і з’еў яе! Толькі ў яе такі выгляд, што яна сама, так і глядзі, каго-небудзь з’есць. Вы яе яшчэ зусім не аб’язджалі?

      – He, Фялім, я займуся ёю, калі ў мяне будзе паболей часу. Гэта трэба зрабіць як след. Бо боязна сапсаваць такую прыгажосць. Я пачну аб’язджаць яе, калі адвяду ў пасёлак.

      – А калі вы туды збіраецеся?

      – Заўтра. Мы павінны выехаць на досвітку, каб к вечару дабрацца да форта.

      – Вось гэта добра! Я рады не за сябе, а за вас, майстар Морыс. Ці вядома вам, што ў нас віскі ўжо на зыходзе? Аб гэтым можна меркаваць па тым, як яно ў бутлі боўтаецца. Гэтыя шэльмы ў форце здорава ашукваюць: яны і разбаўляюць, і недаліваюць. Галон' англійскага віскі мы пілі б разы ў тры даўжэй, чым гэту амерыканскую «дрэнь», як самі янкі яе ахрысцілі.

      – Наконт віскі не турбуйся, Фялім. Там жа хопіць і на сёння, і каб напоўніць нашы біклагі для заўтрашняга падарожжа. He сумуй, стары Балібалах! Пойдзем спярша ўладкуем крапчастую кабылку, а потым у нас будзе час пагаварыць пра новы запас гаючага напітку, які, я ведаю, ты любіш больш за ўсё на свеце.

      – I вас, майстар Морыс! – дадаў Фялім пасмейваючыся.

      Мустангер усміхнуўся і саскочыў з сядла.

* * *

      Крапчастую кабылу паставілі пад павець, а Кастра прывязалі да дрэва. Фялім пачаў чысціць яго па ўсіх правілах, якія заведзены ў прэрыі.

      Стомлены да знямогі, мустангер кінуўся на сваю


Скачать книгу