Коннік без галавы. Майн Рыд

Коннік без галавы - Майн Рыд


Скачать книгу
іменна збіраюся.

      – Але паслухайце, ноч жа вельмі халодная, вы прамерзнеце, як у час норду.

      – Пустое. Лепш прамерзнуць, чым спаць у духаце пад дахам.

      – Вы жартуеце, містэр Стумп?

      – Малады чалавек! – урачыста сказаў паляўнічы. – Зеб Стумп за апошнія шэсць гадоў ні разу не правёў ноч пад дахам. Калісьці ў мяне было штосьці накшталт дома – дупло старой смакоўніцы. Гэта было на Місісіпі, калі яшчэ мая старая была жывая; я завёў гэта жытло дзеля яе; калі яна памерла, я перабраўся спачатку ў Луізіяну, а потым сюды. З той пары мой адзіны дах і днём і ноччу – сіняе неба Тэхаса.

      – Калі вам лепш спаць знадворку…

      – Так, лепш, – коратка адказаў паляўнічы, пераступаючы парог і накіроўваючыся да лужка, што рассцілаўся паміж хацінай і рэчкай.

      З ім была не толькі яго старая коўдра – на руце вісела кабрыэста – вяроўка ярдаў сем даўжынёй, сплеценая з конскага воласу. Звычайна яе ўжываюць для таго, каб прывязаць каня на пашы, але зараз яна прызначалася для іншай мэты.

      Уважліва агледзеўшы асветленую месяцам траву, ён старанна ўклаў на зямлі вяроўку, акружыўшы ёю прастору дыяметрам у некалькі футаў. Пераступіўшы цераз вяроўку, ён закруціўся ў коўдру, спакойна ўлёгся і праз хвіліну, здавалася, ужо спаў.

      Мяркуючы па гучнаму дыханню, ён, мабыць, сапраўды спаў. Зеб Стумп дзякуючы моцнаму здароўю і спакойнаму сумленню заўсёды засынаў адразу. Аднак адпачываць яму давялося нядоўга. Пара здзіўленых вачэй сачыла за кожным яго рухам: гэта былі вочы Фяліма О’Ніла.

      – Святы Патрык, – прашаптаў ён, – для чаго гэта стары абгарадзіўся вяроўкай?

      Цікаўнасць ірландца некаторы час змагалася з пачуццём ветлівасці, але першая потым узяла верх; як толькі паляўнічы захроп, Фялім падкраўся да яго і стаў трэсці, каб атрымаць адказ на пытанне, якое яго зацікавіла.

      – Пракляты ірландскі асёл! – усклікнуў Стумп. – Я думаў, што ўжо ранак… Для чаго я кладу вакол сябе вяроўку? Для чаго ж яшчэ, як не для таго, каб ахаваць сябе ад усялякіх гадаў?

      – Ад якіх гадаў, містэр Стумп?

      – Ну канешне ад змей, чорт бы цябе ўзяў! Адпраўляйся спаць.

      Нягледзячы на тое што яго аблаялі, Фялім вярнуўся ў хаціну вельмі задаволены. «Калі не лічыць індзейцаў, горш за ўсё ў Тэхасе ядавітыя змеі,– бурчаў ён, размаўляючы сам з сабой. – Я яшчэ ні разу не выспаўся як след з той пары, як сюды трапіў. Вечна толькі і думаеш пра іх ці бачыш у сне. Як шкада, што святы Патрык не наведаў Тэхас, перш чым адправіцца на той свет!»

      Фялім, пакуль жыў у самотнай хаціне, мала з кім сустракаўся і таму не ведаў пра магічныя ўласцівасці кабрыэста.

      Ён адразу ж выкарыстаў набытыя веды. Пракраўшыся паціху ў дом, каб не разбудзіць гаспадара, Фялім звяў вяроўку, што вісела на сцяне; затым зноў выйшаў за дзверы і вылажыў яе колам вакол сцен, паступова размотваючы на хаду.

      Закончыўшы гэту працэдуру, ірландзец пераступіў парог хаціны, шэпчучы:

      – Нарэшце Фялім О’Ніл будзе спаць спакойна, колькі б ні было змей у Тэхасе!

      Пасля гэтага маналога ў хаціне


Скачать книгу