На заснежаны востраў. Анка Упала
бамбардзіроўшчыкамі канвою з гуманітарнай дапамогай у Сірыі.
– Навошта яны гэта робяць? – абураецца мая аднагрупніца Сулаф.
– У мяне не пытайцеся, я не ведаю, – уздыхае выкладчыца Марта.
У Сулаф шмат блізкіх засталося ў Сірыі.
– Яны там не жывуць, а выжываюць, – кажа яна.
“Тэрарысты забіваюць і хрысціян, і мусульман, у школах частыя тэракты. Бацькі ходзяць па руінах, шукаюць парэшткі сваіх дзяцей… а там другі выбух, ад якога гінуць і тыя бацькі”.
“Затрымалі аднаго з выбухоўкай, які збіраўся падарваць сябе, а ў яго пры сабе пакет з карункавай жаночай бялізнай – для гурый”.
Сястра і мама Сулаф нядаўна перабраліся ў Швецыю. На новым месцы пачуваюцца разгубленымі. Сулаф радая, што яны цяпер з ёй, і адчувае сябе адказнай. Яна займаецца афармленнем іх дакументаў, бо ведае мову, а яны прыглядаюць за дзецьмі, пакуль тая вучыцца. Сулаф хацела б працаваць вуснай перакладчыцай. Часта ў міграцыйнай службе яна прасіла маці і сястру пачакаць і дапамагала іншым арабскамоўным людзям паразумецца з чыноўнікамі. Аднойчы нехта сказаў: “Ты магла б перакладаць прафесійна”.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.