Нічые (зборнік). Андрэй Федарэнка

Нічые (зборнік) - Андрэй Федарэнка


Скачать книгу
што Станіслаў Булак Балаховіч выступае ў саюзе з Расійскім Палітычным Камітэтам, які ўзначальвае Савінкаў, і з Беларускім Палітычным Камітэтам на чале з Вячаславам Адамовічам і Алексюком»… Выступіў нядаўні дэлегат да «бацькі» – Самусевіч, пацвердзіў усё, дадаў, што «Балаховіч сапраўдны беларус па паходжанні і па духу, ідзе пад лозунгамі незалежнай Беларусі і за «зямлю і волю сялянству», затым расправіў і без таго шырокія плечы, дрыготкім ад гонару і аказанага яму даверу голасам аб’явіў, што «менавіта мне Балаховіч даручыў фарміраванне палка на Случчыне – вось, калі ласка, асігноўка!» – выцягнуў з кішэні кіпу нейкіх пракламацый і здалёк, ад трыбуны, памахаў адной з іх перад народам.

      Ужо адныя лічбы (гэта ж падумаць страшна, «шэсцьдзесят тысяч войска», ды конніца, ды артылерыя!) аглушылі, ашаламілі, загіпнатызвалі… А гэтыя строгія, не зусім зразумелыя і ад таго магічнаўладныя словы – «афіцыйна», «патранаж», «асігноўка»?.. А прысутнасць самога генерала Юзэфа, вядомасць якога не намнога меншая, чым у генерала Станіслава?..

      Было ад чаго ім, жменьцы незалежнікаўбээнэраўцаў, прыйсці ў адчай. З вінаватымі, разгубленымі ўсмешкамі на тварах ім заставалася адно сядзець, слухаць і адчуваць, як з кожным словам таго ж Самусевіча нарастае і нарастае, проста ў паветры вісіць пагарда да іх, слабенькіх, нічога за душой не маючых «нацыяналістых»…

      І вось, калі здавалася – усё, крах, пахаваная яшчэ адна надзея неяк утаймаваць, абразуміць гэтую стыхію, пераламаць яе на свой лад, калі сярод іх саміх пачаліся сваркі (напрыклад, ужо і старшыня прэзідыума Пракулевіч пагаджаўся, каб увесь «супраціў» бальшавікам абмежаваць стварэннем і дэманстрацыяй беларускіх міліцэйскіх атрадаў у Слуцку), калі амаль змірыліся з тым, што ў лепшым выпадку яны сваім вайсковым аддзелам адродзяць, як Фенікса з попелу, тую самую клятую і імі, незалежнікамі, і тутэйшым людам Дабраахвотніцкую Народную Армію Балаховіча «пад патранажам Савінкава», і тады ў іх – нуль шанцаў на падтрымку, аніякае надзеі на афіцыйнае прызнанне іх кім бы там ні было, – тады і падняўся з першага раду і выйшаў сюды, да прэзідыума, малады высокі чалавек у чорным франтаватым паліто і з модным белым шалікам на шыі. Можна было падумаць, што гэта якісь замежны госць вырашыў ні з таго ні з сяго зрабіць візіт з’езду, і прэцца зараз на сцэну… але дэлегаты – людзі спрактыкаваныя, шыкоўным палітонам падмануць іх было цяжка, дужа выдавала маладога чалавека і касалапая «кавалерыйская» хада, і сама пастава яго, чалавека ваеннага, прывычнага да выпраўкі і дысцыпліны. Не міргаючы, ён уперыў вочы ў зал, ўжо адной сур’ёзнасцю, суровасцю на твары ўсяляючы ў дэлегатах павагу да сябе – маладога, дужага, упэўненага, – паказваючы, што збіць яго з панталыку, а тым больш запалохаць чымнебудзь цяжка. Упёрся магутнымі кулакамі ў абцягнуты кумачом стол, счакаў, пакуль настане цішыня. Цвёрдым голасам прамовіў:

      – Я, Паўла Жаўрыд, урадам Беларускай Народнай Рэспублікі прызначаны камісарам на ўсю Случчыну – вось мой мандат, – выцягнуў з кішэні


Скачать книгу