Я прыду за табой у аўгусце. Каміла Цень
он ноль рэакцыі.
“Мужчына!”
Ноль па фазе, как у маёй юнасці гаварылі. Сядзіт непадвіжна, как будта над намі іздзеваецца. Я Гаркавага адсунула і сама над тым п’яным накланілась. Гаркавы за сьпіной завёў сваю песню: кідай і пашлі, зачэм нам эці хлопаты лішнія, но я ўжэ панімаць начала: што-та тут не так.
Падбародак таму п’янаму прыпадняла, у глаза пасматрэла ўнімацельна – і тут мне і стала ўсё ясна.
Ну, паздраўляю, Зінаіда Юр’еўна, дакаталась ты, сказала я сама сібе і за поручань схвацілась. Крэпка-крэпка. А напарнік мой не унімаецца:
“Эй, мужчына, уставай, каму гавару! На том свеце выспішся!”
“Ціха ты!” – цыкнула я на Гаркавага.
“А што такое? Он аддыхает – я тожэ права імею!”
“Ой, Гаркавы, я б на тваім месце яму б не завідавала, – сказала я, шчупая пульс. – Мёртвы он…”
Мёртвы.
Глава ўтарая
Прэдстаўляеце себе нашу рэакцыю?
Вот толька што рабочы дзень кончыўся. Абычны дзень, какіх у жызні многа была і будзет. Мы з Гаркавым ужэ ў мыслях дома былі. (Дама ў нас разныя, еслі што, но каждаму ў такое ўрэмя вячэрняе дамой хочацца). Ну, можэт Гаркавы і не дома, а ў бутылке ўжо мыслямі быў, а я так даўно мячтала, как дамой прыеду і аддахну наканец. С абеда галава балела, настраеніе тожэ так сібе, на душэ аўгуст… А дома харашо, і ўют, і спакойствіе. І вот на табе. Такое праішэствіе на маршруце. Толька што весь мір быў цібе знакомы і панятны, а тут за сякунду ўсё перавярнулась. Так ано ўсігда ў жызні бывае. І не будзет ана ўжэ прэжняй, жызнь эта. І не важна, што чалавек хацеў і к чаму стрэміўся… Не хазяева мы нашай жызні. А думаем наіўна, што можам самі судзьбу сібе выбіраць.
“Как эта мёртвы?”
Гаркавы гразна мацюкнуўся і ажно рукаў назад закатаў.
“Как-как?… – я прысела радам з эцім непадвіжным, ужэ астываюшчым, но ўсё яшчэ чалавечаскім целам. – У прамом смысле слова”.
І жалка мне была этага беднага пасажыра, і страшна, і гадка чуць-чуць, но пачэму-та, сама не знаю пачэму, і інцярэсна: што ж з ім случылась такое. Не кажды дзень людзі ў аўтобус жывымі садзяцца, а на канечную мёртвыя прыязджаюць. То есць цеарэцічаскі, канешна, усё можэт быць і нічога сьверх’ясцественнага тут нет. З любым можэт случыцца. Но тут… Тут другой случай был. Я эта как-та сразу поняла. Какой-та ў этам усім чустваваўся цеатр. Нехарошы цеатр. Слішкам какой-та драмацічаскі.
Вабшчэ я к мёртвым нармальна атнашусь. Каб баяцца ілі там у обмарак падаць – нет, такога са мной не бывала. Мне іх і да гэтага відзець прыхадзілась – за дзесяць лет да апісываемых сабыцій у меня цёця ўмярла. Ат рака. А яшчэ помню, как у моладасці дзедушку харанілі, как я яго ў лоб цалавала. Не хацела, а заставілі. Ілі вот у мужа майго, Толі, друг нядаўна ўмер, мы на похараны хадзілі. Касцюм яму купілі… Мужу то есць, а не пакойніку. Гаварат, сэрца, но ясна ж, што ад п’янства. Так што не магу сказаць, што я тагда ў аўтобусе так ужэ іспугалась. Мне кажэцца, тут многае ад васпітанія завісіт. Еслі з дзецтва відзіш і панімаеш, што есць у любой жызні начала, а есць канец, так і баяцца мерцвяцоў ня