Джульета і экстрасэнс (зборнік). Таццяна Мушынская

Джульета і экстрасэнс (зборнік) - Таццяна Мушынская


Скачать книгу
Тое, што і раней: «Тонкае і ўдумлівае прачытанне», «творчая апантанасць»… Банальныя сказы! Каб яны ведалі ці маглі здагадацца, што ў так званай творчай апантанасці, калі, скончыўшы рыхтаваць адну праграму, адразу бярэшся за другую, у гэтых бясконцых гастролях і запісах у фонды радыё, выяўляецца не толькі любоў да музыкі і прафесіі, але і імкненне пазбавіцца ад заўсёднай адзіноты.

      Напэўна, доля мая такая. Навошта на Бога наракаць? Такая нарадзілася, такой і застануся. Навошта ў сабе штосьці мяняць? Для каго і для чаго? Але, каб не прыходзіла і не апаноўвала адзінота, хіба я магла б пачуць тое, што адкрываецца ў нотных аркушах? Галасы вялікіх кампазітараў, якія пайшлі, але пакінулі ўсім – і мне таксама! – самае каштоўнае, што мелі,– уласныя творы? Хіба іх галасы не падказваюць, што і як трэба спяваць? Калі я перастану чуць тыя галасы, маё жыццё як спявачкі скончыцца. I застанецца глядзець тэлевізар, абурацца, як кепска спяваюць маладыя, гартаць старыя, пажоўклыя праграмкі. І яшчэ чытаць старыя рэцэнзіі на ўласныя канцэрты.

      Што зробіш, не пашанцавала ў асабістым жыцці. Затое шанцуе як артыстцы. Не бывае, каб і там, і тут поўна. Прафесія звяла мяне з Алегам, яна з ім і развяла. Калі б я не была спявачкай, магчыма, ніколі б не пазнаёмілася з Маэстра…» Толькі цяпер Надзі ў галаву прыйшла думка, якая ніколі не з’яўлялася раней, – што такой сустрэчы наогул магло і не быць. А калі час адкруціць назад? Усё сцерці чароўнай гумкай, назаўсёды замазаць белай фарбай? Ці згадзілася б яна, каб нічога не здарылася? Не… Няхай цяпер ёй горка, але лепей так, як ёсць.

      Учора адбылася рэпетыцыя з аркестрам. Апошні прагон праграмы, з першага нумара да апошняга. У паўзах яны ўдакладнялі з дырыжорам тэмпы. Надзя моўчкі выслухала апошнія, дробныя пажаданні аўтара.

      Яна крочыць далей і далей прысадамі парку. Як пабудаваны канцэрт? Першая частка – няпэўныя мары, сустрэча, каханне, шчасце. На гэтай узнёслай ноце заканчвалася першае аддзяленне. Другое пачыналася з ростані. Сустрэчы, пакуты, адчай, адзінота, расстанне – і памяць… Усё, як у іх. Надзя даўно вырашыла, што гэты канцэрт будзе яе развітаннем з Маэстра. Будзе ростанню, а па нейкім часе ў душы застанецца толькі няпэўны, расплывісты, самотны ўспамін.

      Частка дванаццатая

      Канцэртная зала

      Надзя прыйшла рана, аркестранты яшчэ не з’явіліся. Яна распелася пад акампанемент Ірачкі, а потым у грымёрнай уладкавалася перад люстэркам і занялася грымам і прычоскай.

      Доўгія завушніцы, на шыю калье, на запясце – бранзалет. Усе ўпрыгажэнні выкананы ў адным стылі. Сукенка з дарагой тканіны, але без аздобы, таму біжутэрыі можа быць нямала. Толькі лепей крыху не дабраць бляску, чым перабраць. Працэс грыміравання, а потым і пераапранання з будзённага адзення ў сцэнічны касцюм падобны да таямнічага рытуалу. Калі звыклае «я» ператвараецца ў асобу, табе самой мала вядомую і не надта зразумелую.

      Усе прыгатаванні скончаны. Зірнуўшы ў люстэрка, Надзя ўбачыла ў яго шэра-блакітнай глыбіні незнаёмую ёй танклявую жанчыну


Скачать книгу