Джульета і экстрасэнс (зборнік). Таццяна Мушынская

Джульета і экстрасэнс (зборнік) - Таццяна Мушынская


Скачать книгу
дом пасадзіць!»

      Палатны доктар працягваў:

      – За тры тыдні знаходжання ў стацыянары станоўчая дынаміка, на жаль, не адзначана. За гэты час хворай прапісваліся наступныя сродкі…– далей ішоў доўгі пералік замежных лекаў.– I таму, параіўшыся з загадчыкам аддзялення, мы вырашылі выкарыстаць найбольш моцны сродак, які дае цудоўны вынік для супакаення нервовай сістэмы…

      Надзя доўга і цярпліва слухае падобную лухту, але нарэшце не вытрымлівае:

      – Анатоль Пятровіч, з медыцынскіх крыніц, а таксама з жыцця вы цудоўна ведаеце, што найлепш супакойваюць нервовую сістэму пацалункі, абдымкі. А таксама ўсё, што адбываецца ўслед за імі…

      У натоўпе студэнтаў пачынаецца гамерычны смех. Палатны доктар, а таксама загадчык аддзялення стаяць чырвоныя як ракі.

      Першы прыходзіць у сябе загадчык аддзялення. Ён абураны:

      – Анатоль Пятровіч, вы мяне дэзінфармавалі! Вы ведаеце, што ў нашым аддзяленні катастрафічна не хапае лекаў! Навошта вы пераводзіце на гэту жанчыну такія дарагія транквілізатары? У яе абсалютна здаровая псіхіка. Нашы пацыенты так не жартуюць. Рыхтуйце дакументы на выпіску!

      – Прабачце, якія жарты! – рашуча перабівае яго Надзя. – Я кажу абсалютна сур’ёзна. Мы не высветлілі вельмі важнае пытанне: я сама магу выбраць, з кім мне супакойвацца, ці гэта кансіліум вырашае? Лепш, вядома, калі я сама. Як мужчына, мне асабіста больш падабаецца Анатоль Пятровіч. Толькі варта ўдакладніць, дзе мы з ім будзем супакойвацца…

      Цяпер студэнты зарагаталі ізноў, разам з імі дактары аддзялення, потым Анатоль Пятровіч, загадчык і нарэшце сама Надзя. Яна смяялася так доўга і няспынна, аж захлынаючыся ад шчаслівага, разняволенага смеху, што нарэшце… прачнулася.

      Легкадумны настрой са сну перайшоў у яву. Цяпер яна ўсвядоміла, што трэба неяк ратавацца. Выцягнуць сябе з дэпрэсіі. Як Мюнхгаўзен з балота за валасы. Інакш усё можа кепска скончыцца. Калі працягваць далей у такім жа стылі, сон у рэшце рэшт зробіцца яваю.

      Каб хто-небудзь год ці два таму сказаў Надзі, што мужчына пераверне дагары нагамі ўсё яе жыццё, яна не паверыла б. Надзя забараніла сабе слухаць яго музыку, якая раней мела над ёй незразумелую ўладу. Забараніла сабе тэлефанаваць яму – што б ні здарылася. Забараніла думаць пра яго і ўспамінаць. Спачатку тое здавалася немагчымым. Бо ўсюды яна натыкалася на рэчы, звязаныя з ім, на твары агульных знаёмых, на творы, якія яны абмяркоўвалі. Пэўны час Надзя існавала нібы ў прастрацыі, бязлюднай, ненаселенай прасторы. Але потым зрабілася лягчэй.

      Яна паціху пачала рыхтаваць новую праграму, у вучэльні папрасіла сабе дадатковыя гадзіны. А сыну паабяцала, што ў бліжэйшы час яны абавязкова выправяцца ў парк, пакуль той не зачыніўся на зіму. А яшчэ іх чакае музей, а потым тэатр, а потым дзень нараджэння цёткі Валі, Надзінай сяброўкі, дзе збярэцца шмат дзяцей. Ад такой захапляльнай перспектывы Алесік быццам ажыў. Ад яго капрызаў не засталося і знаку.

      «Я звычайная эгаістка. I сама ва ўсім вінавата, – дакарала сябе Надзя. – Сын грубіяніў і злаваў,


Скачать книгу