Джульета і экстрасэнс (зборнік). Таццяна Мушынская

Джульета і экстрасэнс (зборнік) - Таццяна Мушынская


Скачать книгу
далікатныя. Напэўна, ён усё ж іншы, чым яна ўяўляла раней. Але праца – адно, а сардэчныя пачуцці – зусім іншае. Не з’яўляюцца яны па камандзе, па загадзе, па нейчай просьбе. Узнікнуць, калі не чакаеш і не спадзяешся.

      «Вядома, Андрэй – не Маэстра. Маштаб не той. Скажам шчыра, гледзячы праўдзе ў вочы. Нашто сабе хлусіць? Маэстра носіцца па ўсім свеце, у яго мільён знаёмых, прыяцеляў. Лепшыя музыкі – яго сябры… Але што мне з яго маштабу? Калі ён не мой, дык няхай яго маштабам цешацца тыя, хто побач.

      Дзіўна ўсё атрымліваецца. Здаецца, нарэшце скончыліся бясконцыя дыялогі з маім адлюстраваннем, другім «я». Адчуваю сябе, як пасля пакутлівай хваробы, калі ты стомлены і аслабелы. Яшчэ няма сіл радавацца жыццю, але прыходзіць усведамленне, што самае цяжкое мінулася…

      Няўжо сапраўды я пачынаю вызваляцца ад недарэчнай хваробы, якую чамусьці называюць каханнем? Вызваляцца ад комплексу пакінутай жанчыны? Няўжо развітанне адбылося? Сёння сваім рамансам я аддала тое, што віравала ў душы апошнія месяцы, з чым разам немагчыма жыць. Усё, што мела, аддала слухачам, – і цяпер вольная?! Божачка, няўжо ты нарэшце злітаваўся нада мною і цяпер назаўсёды вернеш страчаны душэўны спакой? Каб я магла спаць па начах, працаваць так, як хачу, каб я па-ранейшаму любіла свой дом, сына і маці – людзей, даражэй за якіх у мяне няма нікога…»

      У тую ноч упершыню за многія тыдні Надзя сапраўды спала як немаўля. Раніцою цішыню кватэры парушыў тэлефонны званок. Яшчэ сонная, яна ўзяла слухаўку.

      – Алё, слухаю…

      – Надзя, – пачула яна ўсхваляваны і шчаслівы голас Маэстра, – прабач, што так рана тэлефаную…

      «Раней і ноччу званіў і прабачэння не прасіў», – міжволі адзначыла яна.

      – …але магу сказаць вельмі прыемную рэч. Не хацеў перад канцэртам гаварыць, каб дарма не хваляваць. На наш з табой учарашні канцэрт…

      – «Ужо і наш! Не каб сказаць – твой, Надзя…»

      – …я запрасіў нямецкага імпрэсарыа. Ён у захапленні. Мы з ім размаўлялі пасля канцэрта ды яшчэ частку ночы прыхапілі…

      «Кожнаму – сваё. Мы з Андрэем размаўлялі, ты – з імпрэсарыа…»

      – Ты ўважліва слухаеш? Уяві, ён прапаноўвае кантракт на дзесяць канцэртаў па буйнейшых гарадах Германіі. Сцэны самыя прэстыжныя. Першае аддзяленне – нумары з учарашняга вечара, другое – вакальная музыка нямецкіх кампазітараў на мове арыгінала. Ты ж яе цудоўна выконваеш! Пералічу гарады, якія могуць быць у кантракце… Надзя, я думаю, што ты не вагаешся, а загадзя згодная. Гэта такая ўдача! Але ўсе падрабязнасці кантракта – пляцоўкі, даты, канцэртмайстры, аркестры, гасцініцы, пералёты і пераезды – трэба дэталёва абмеркаваць. I не варта адкладваць. Давай удакладнім, калі мы сёння сустрэнемся? Усе разам, ты, ён і я…

      «Калі без аўтара музыкі, я абавязкова паеду. Ад падобнага праекта ніводная разумная спявачка не адмовіцца. Бо за ім могуць паўстаць яшчэ больш прывабныя і маштабныя пляцоўкі і кантракты. Калі ехаць разам з кампазітарам, нават з месца не крануся. Ды толькі як патлумачыць падобную акалічнасць імпрэсарыа? Я не валодаю нямецкай, каб свабодна з ім размаўляць.


Скачать книгу