Эдэм (зборнік). Франц Сіўко

Эдэм (зборнік) - Франц Сіўко


Скачать книгу
раз. – У дзвярах стаяла графіня з кніжкаю ў руках. – Падучка, няйначай.

      – Няйначай, так, – згадзіўся лекар.

      Пелагея расплюшчыла вочы, абвяла пакой няўцямным паглядам.

      – Пі… піць, – вымавіла, выштурхваючы з рота словы вялым, аблепленым ашмёткамі пены языком.

      Палашка прынесла вады.

      Фокс пахаваў прычындалы, накіраваўся да выхаду.

      – Не пашэнціла вам, Марыя Іпатаўна, – сказаў графіні, калі выйшлі з пакоя. – Падучка – кепская хвароба.

      – Што добрага чакаць, Эдгар Іванавіч, – з мапаў дзеўка не вылазіць. Хоць ты папалі іх. Спрабавала да іншага чаго прыахвоціць – дзе там! Такая ўтрапёная. Вось і хвароба. Можа, Андрэю Мікалаевічу ўдасца паўплываць…

      – А мае вярнуцца?

      – З хвіліны на хвіліну чакаем.

      Яна бачыла, як дзверы зачыніліся, як пайшоў Фокс, а за ім, шоргаючы падолам сукенкі, графіня.

      Колькі часу было зусім ціха. Затым зверху, са спальні, данесліся гукі: мабыць, графіня прайшла праз калідор. І тае ж хвіліны дзверы зноў ляпнулі, нехта спускаўся долу.

      Пелагея дастала з-пад падушкі насоўку, выцерла рот. Крыві яна ніколі не баялася, і тое, што тканіна ўвобміг зачырванела, і на гэты раз яе не напалохала.

      Крокі былі ўжо зусім блізка. Па хадзе можна было здагадацца, што ідзе мужчына.

      Трымаючы адною рукою ля вуснаў насоўку, яна другою адкінула коўдру ўбок. Але як толькі стала на ногі, галава закружылася так моцна, што ўсё паплыло перад вачыма. Яна спрабавала зачапіцца пальцамі за выступ сцяны, але сіл не хапіла.

      Калі яна ачнулася, у пакоі было шэра. Нейкі мужчына, нахінуўшыся галавою да самай падушкі, сядзеў скрай ложка.

      – Дзядзечка… дзядзя, – пазнаючы Андрэя Мікалаевіча і з недаўменнем гледзячы на ягоны пусты рукаў, сказала Пелагея. – Цябе паранілі?

      – Нічога. – Граф уклаў рукаў у кішэню, каб не перашкаджаў, ніжэй схіліўся над дзяўчынай. – Мы адолелі француза, і гэта галоўнае.

      – Дзе далёка ты быў?

      – У войску Вітгенштэйна… Як палепшаеш, тады раскажу.

      – Я зараз хачу. Пакажы месца, дзе ты быў.

      – Вось тут. – Андрэй Мікалаевіч тыцнуў пальцам здаровае рукі ў край мапы.

      Пелагея прыўзняла голаў, з цікавасцю зірнула на кропку пад ягоным пальцам.

      – Сядзіба там ёсць?

      – Ёсць і даволі вялікая.

      – Як наша Крайна?

      – Меншая, але вельмі прыгожая. Рэчка звілістая, а наўкола яе – дубровы. Зверыны шмат: казулі, дзікі, зайцы, лісы, яноты… Мясціна вельмі вабная.

      – А называецца як?

      – Дубраўка. Пачакай. – Граф выйшаў з пакоя, але вельмі хутка вярнуўся – са скруткам у руцэ.

      Пелагея разгарнула яго.

      – Мапа!

      – Вайсковая, – удакладніў ён. – Бачыш, гэта месца, дзе наш лагер месціўся. А на ўсход, праз раку… вось… вось яна, Дубраўка.

      – Я хачу туды, дзядзечка!

      – Ого, туды! – Андрэй Мікалаевіч засмяяўся. – Гэта надта далёка. – І, бачачы, як спахмурнеў змучаны хваробаю твар дзяўчыны, дадаў: – Пажывём – пабачым, можа, і ўдасца калі.

      Вяртанне


Скачать книгу