Берлінская мазаіка. Алесь Тарановіч
«Die juden sind unser Ungluck» («Габрэі – наша няшчасце»). Пазней такія лозунгі я сустракаў і на іншых фотакартках. А як выглядае шчасце? У выяве фюрэра…
У Берліне ёсць Баварскі квартал, дзе да вайны жыло шмат габрэяў.
На пляцы Bayerischer Platz паўсюль на ліхтарных слупах вісяць невялікія шыльдачкі.
Гэта не зусім звычайныя шыльдачкі.
У іх прыведзены распараджэнні нацысцкіх уладаў адносна габрэяў: «1933 год. Габрэямадвакатам і габрэямнатарыусам забараняецца вядзенне юрыдычных справаў. З 1 красавіка бальнічныя касы лячэнне ў лекараўгабрэяў не аплачваюць. Усім акруговым ведамствам загадана неадкладна звольніць выкладчыкаўгабрэяў з дзяржаўных школ. Падлягаюць звальненню габрэіслужбоўцы дзяржаўных установаў. Карыстанне пляжам габрэям забаронена.
1934 год. Забарона на прафесію артыстам габрэйскага паходжання.
1935 год. Прыняты «Нюрнбергскія законы», якія пазбаўлялі габрэяў грамадзянскіх правоў. Пісьменнікам габрэям забаронена любая літаратурная дзейнасць. За барона на прафесію для габрэяўмузыкаў. Заключэнне шлюбаў паміж немцамі і габрэямі караецца турмой.
1936 год. Ветэрынарным лекарамгабрэям забаронена займацца практыкай. Журналісты і іх жонкi павінны даказаць сваё арыйскае паходжанне, пачынаючы з 1800 года. Вадохрышча габрэяў і пераход іх у хрысціянства юрыдычнага значэння не маюць.
1937 год. Забарона на абарону дысертацый габрэя мі. Звальненне паштовых службоўцаў, жанатых на габрэйках.
1938 год. Забарона габрэям займацца любой медыцынскай практыкай. Забарона габрэям наведваць тэатры, кацэрты і кіно. Забарона габрэйскім дзецям наведваць дзяржаўныя школы. Дзецям арыйскага і не арыйскага паходжання забаронена гуляць адзін з адным. Вадзiцельскiя правы габрэяў лічыць несапраўднымі.
1939 год. Забарона на ўсе вiды прафесій для габрэяў. Спыняецца выдача картак габрэям для атрымання адзення. Габрэі, якія маюць упрыгожванні, вырабы з золата, срэбра, плаціны і жэмчугу абавязаны іх здаць. Габрэям забаронена пакідаць свае кватэры пасля 2000.
1940 год. Стварэнне канцлагера ў Асвенцыме. Тэле фоны габрэяў падлягаюць адключэнню. Габрэі могуць купляць прадукты толькі паміж 1500 і 1600.
1941 год. Усе габрэі старэй за 6 гадоў павінны насіць на адзенні шасціканцовую зорку і надпіс «Jude». Забарона на эміграцыю габрэяў. Габрэі ў абавязковым парадку прыцягваюцца да прымусовых працаў.
1942 год. Забарона на продаж кандытарскіх вырабаў габрэям. Габрэі не маюць правa купляць газеты, часопісы і кнігі. Габрэі не маюць правa купляць малако, яйкі, мяса, каўбасныя вырабы і цыгарэты.
Пачатак дэпартацыі берлінскіх габрэяў у Асвенцым.
Заходжу ў «Centrum judaicum» на Oranienburgerstras se. Ён знаходзiцца ў будынку сінагогі, разбуранай у 1943 годзе і адноўленай пасля вайны.
Група паліцыянтаў з аўтаматамі ля ўваходу.
Прысадзісты бронетранспарцёр. Дужыя хлопцы ў цывільным усярэдзіне просяць адкрыць торбу…
Туркi…
Я ехаў жыць у Нямеччыну, а апынуўся ў Турцыі. Дакладней у турэцкай рэспубліцы «Кройцберг», раз мешчанай у самым цэнтры Берліна, ці «Kreuztambul», як кажуць туркі.
Сярод