Вуліца Добрай Надзеі (зборнік). Міхась Андрасюк

Вуліца Добрай Надзеі (зборнік) - Міхась Андрасюк


Скачать книгу
спалохалася. Словам “каханне” вылузваўся на белы свет абразок, прыхаваны глыбока, у самых сакрэтных закавулках свядомасці. Вяселле лепшай сяброўкі, старэйшы сват, шклянка віна, перамешанага са спіртам, музыка, танец. І чарговая шклянка, і чарговы танец. Затым здарэнні хістануліся, паплылі вольнай, спакойнай рэчкай, што выходзіць з берагоў, згартае ўсё і ўсіх, і нясе – ніхто не ведае куды. У спіну муляў жытні снапок, а ў твар зацята дыхаў падпіты сват. “Гэта каханне?” – пытала сама сябе раніцой, цішком, крадком, задворкамі ступаючы да дома на прадмесці. І доўгімі гадамі адказвала: “Не, гэта не каханне”. З хадою гадоў вобраз, старанна загорнуты ў хустачкі забыцця, таксама адыходзіў, рассыпаўся дробным макам у бясформеннасць, у нерэальнасць. Аж з’явілася ўпэўненасць: ніколі і нідзе ў свеце не было ні гэтага жытняга снапка, ні падпітага свата, як нідзе і ніколі ў свеце няма і не было кахання.

      Спыняючы каскад незразумелых здарэнняў, што пхаюць маленькі чалавечы свет у напрамку няўхільнай катастрофы, цётка Люба наведала бацюшку Сцяпана. Блытаючы словы і думкі, абмінаючы межы сораму, аддала ў ягоныя рукі ўсе свае хваляванні і спадзяванні. Бацюшка зайшоў адвячоркам. Зірнуў – па службовым абавязку – на малюнак, папрасіў захінуць сцяну капай або дываном, пакрапіў гэты дыван свянцонай вадой і пайшоў. Пагасіўшы электрычную лямпачку, у паўзмрочнай цішыні плябаніі доўга думаў пра хітрасці сатаны, што фальшывай, зведзенай да ніжэйшых інстынктаў прыгажосцю, склікае ў свае абдымкі просты народ.

      Чарговыя два дні дзядзька Коля застыў на тапчане з позіркам, паглыбленым у дыван. З вычварнага спляцення нітак, са складаных скрыжаванняў асновы і матываў спрабаваў адчытаць таямніцу чалавечага лёсу, адшукаць сакрэтны ключ, што аднаму чалавеку адчыняе ўсе дзверы, а другому закрывае іх, прыбіваючы пальцы і мроі да нябачнага касяка.

      Час ад часу прыпаміналася Зінка, прыбіральшчыца на фабрыцы. Прызабытая і далёкая, зараз выходзіла са сцяны назойлівым малюнкам. Не памятаў яе твару, але ў вечаровым паўсвятле ўсміхалася ўсмешкай Зэнікавай прыгажуні. Раскладзеныя на сцяне ногі прыпадабняліся да тых, бачаных начной зменай на фабрыцы, калі складалі з Зінкай свежыя дошкі ў вялікую кучу. Схілялася за дошкай Зінка і схіляўся ён. Сінхронна. Кранаў позіркам загарэлыя сцёгны, а сэрца адгукалася паскоранай пульсацыяй.

      Пад раніцу, калі дырэктары і кіраўнікі насычаюцца апошнімі снамі і калі ўсе дошкі складзены, як трэба, на прадбачанае месца, рабочыя дружнай брыгадай падымаюць тост, закусваючы пакамечанымі бутэрбродамі. Часам тосты працягваюцца другой, а нават і трэцяй бутэлькай. Тады таксама працягнуліся, а што было далей, дзядзька Коля не памятае. Праз нейкі час Зінка прынеслася на парог цёткі Любы з клуначкам у руках. “Сын вам нарадзіўся. Гадуйце Булу”, – уручыла клунак, і больш яе не бачылі ні на фабрыцы, ні ў Мястэчку.

      – Твой? – пытала цётка, а калі дзядзька Коля ў адказ паціскаў плячыма, лямантавала: «Ага, гарэліца, тваю маць! Яна ж ніколі да дабра не давядзе».

      – Наш, – усміхалася бабка Сонька, казычучы


Скачать книгу