Вяртанне Ліліт. Юлія Шарова

Вяртанне Ліліт - Юлія Шарова


Скачать книгу
цябе затрымаюць, ты вылеціш з універсітэта, праўда? Ты будзеш нікім. Або вядомым змагаром з уладай. Можа быць, пасядзіш у вязніцы. Затое замірышся з бацькам і працягнеш ягоную справу. Лукаш, тваё жыццё і без таго несалодкае, то навошта яго ўскладняць?!

      Пакуль яна прамаўляла сваю тыраду, Лукаш нешта мармытаў, размахваючы рукамі, але тон быў такі цвёрды і пераканаўчы, што хлопец сцішыўся і прыклаў да ранаў сурвэтку, якую дала Мілана. Яна адламіла досыць вялікі лядзяш і змусіла патрымаць яго ля таго месца на твары, дзе неўзабаве меўся вылезці здаравенны сіняк.

      – Усё хацеў табе сказаць… з таго часу, як ты з’явілася, я пачаў мірыцца са сваім жыццём тут, – прамовіў Лукаш.

      Тады Мілана загаманіла пра ўгоду і пра тое, што яе неўзабаве чакае. Лукаш на нейкі час забыўся на толькі што перажытае.

      – Цяпер хадзем да мяне, – загадала Мілана. – Табе трэба недзе адседзецца і супакоіцца. Пасля заставайся і жыві там, не чакай Новага года. Гаспадыня ведае, што я перадала табе ключы.

      …Джып усё яшчэ стаяў ля пад’езда, і калі Мілана з Лукашам прайшлі паўз яго, адтуль выскачылі двое невядомых мужчын. Не, даражэнькія, пачакайце яшчэ. Іхныя рухі раптоўна запаволіліся, і мужчыны палезлі назад у машыну.

      Дома яна дастала з лядоўні кавалачкі лёду і зноў змусіла госця прыкладаць іх да пабітага твару. Лукаш доўга не мог адысці і заснуць. Ён казаў пра бацьку, які можа быць сярод арыштаваных. Злаваўся на сябе, бо пакінуў дома тэлефон і цяпер ні з кім не мог скантактавацца. Разважаў, што будзе казаць бацька, як даведаецца, што сын проста ўцёк з плошчы. Калі ж хлопца ўрэшце змарыла, Мілана накінула на плечы палітон і выйшла з кватэры, бязгучна зачыніўшы за сабой дзверы.

      Праз колькі гадзінаў выпадковыя сведкі жыва абмяркоўвалі здарэнне, якое адбылося ў двары ўранні. З пад’езда выйшла маладая чарнявая дзяўчына, да яе падляцелі двое мужчын, схапілі за рукі і запхнулі ў машыну. Дзяўчына зусім не супраціўлялася, не крычала і не клікала на дапамогу. Машына на вялікай хуткасці вылецела з двара, ледзь не задушыўшы мінакоў. Ніхто не запомніў нумара аўто і нават ягонай маркі. Зрэшты, ніхто і не пабег у міліцыю: мажліва, нейкая там прасталытка ад кавалераў бегала, занадта ж прыгожая для звычайнай, прыстойнай паненкі…

      Над Мінскам шэрай хмарай вісеў панядзелак, дваццатага снежня.

      Частка ІІ. Чорны Месяц

      1

      Радыкс: Сонца ў 2 градусе Шаляў, Месяц у 12 градусе Вадаліва, асцэндэнт у 29 градусе Панны

      Глухая вёска на ўкраінскім Палессі – там засталося колькі дзясяткаў жыхароў. На ўскрайку вёскі жыве немаладая кабеціна разам са сваёй таксама ўжо не юнай дачкой. Дачка Варвара самотная – ніколі не была замужам і не мела дзяцей. Маці гадоў колькі таму казала: плюнь, доча, на ўсе размовы, ад каго хочаш, але нарадзі (а калі дачка была маладой, то крычала іншае: «Заб’ю, калі прынясеш байструка»).

      Насіць пазнавата – Варвары ідзе сорак пяты год, дый няма ад каго: наймаладзейшы з тутэйшых кавалераў – дзядзька Іван, яму за шэсцьдзесят,


Скачать книгу