Сакрамэнта. Галіна (Галіна Багданава)
і стракатых шортах з пальмамі. Цяпер ён так хутка і спрытна гаварыў на мове Моцных Духам, што мала хто з вяскоўцаў разумеў, пра што гэта яны з панам Н. перамаўляюцца, з чаго ці з каго смяюцца…
Ізноў папаўзлі чуткі, што, маўляў, пан Н. хоча ўсынавіць хлопца, і што ўжо і ягоная жонка дала згоду, ды што там, ужо й новы дом купілі дзеля таго, каб у гэтага іхняга беспрытульнага падшыванца быў свой уласны пакой… Заставалася дробязь, ды не, зусім жа не дробязь – заставалася ўзяць распіску, згоду ў роднага бацькі хлапца, што той не супраць, каб хлопца звезлі на чужыну.
А сын, адораны, ахмелены кароткаю ды пэўна ж надта плённаю для Людзей Моцных Духам вандроўкаю, – раз вось так, з першага разу паланілі хлапечую душу, сын прагнуў як мага хутчэй вырвацца, адляцець з роднае вёскі. Добра ведаючы свайго бацьку, ён сам параіў свайму апекуну ісці па распіску з зялёнаю пляшкай. Хоць можна было б і без яе. Бацька быў ужо добра паддаўшы. І хапком заядаў недзе па дарозе ўхопленае салёным гурком.
Ад хвалявання (такія госці да яго, ды яшчэ з нейкаю Просьбаю!) ён ледзь не папярхнуўся, і пот густа высыпаў на ягонай злёгку прыкрытай засаленымі валасамі лысіне. У рэшце рэшт, пракаўтнуўшы, уцяміўшы, у чым справа, ён адразу расчуліўся, падсунуў госцю мутную шклянку і пакет з купленымі па дарозе ў вясковай краме салёнымі гуркамі (штонішто і мы робім і прадаём!), а сам, напусціўшы на твар сур’ёз, узяўся шукаць па кішэнях ручку, якой там, вядома ж, ніколі не ляжала. Пан Н., які не выносіў гарэлачнага перагару, а ім, здавалася, патыхалі нават шпалеры, разпораз далікатна прыкладаў да носу надушаную хусцінку. А гатовы згарэць з сораму хлапчук нервова хадзіў па хаце і баяўся аднаго, каб бацька не перадумаў, ці яшчэ лепш не бразнуўся вось тут, вось зараз на падлогу ды не заснуў.
Але не. Распісаўся. Залачоным пяром пана Н.
Хлопец кінуўся да свайго, цяпер ужо законнага апекуна на шыю. А няшчасны ягоны бацька, малады ж яшчэ зусім чалавек, расчулена і нават ці не з замілаваннем паглядаючы на важнага госця, адчуваючы, што ніколі ў яго не будзе ні такіх разумных вачэй, ні такіх залачоных акуляраў, ні вось гэткае грэблівае ўсмешкі, і насовачкі надушанае, якую той усё трымае ля носа, таксама ніколі не будзе, раптам загаварыў, таропка, нават похапкам, спяшаючы давесці тое, што ўжо ніколі нікому не давядзе: – Хай едзе… Аблюбаваў ты майго хлапца, дык хай едзе… Горай не будзе. Унё, мой бацька, ягоны дзед значыць… расказваў, што ў вас там чысто… парадак… Яго малога з маткаю, сілаю, мо й твой дзед, з сабакамі да вас загналі… А во мо што пажыў там у вас, памучыўся, дык чалавекам стаў… Хоць і хварэў, а жыццё, як песню, пражыў. А я што… Гнюсь, а не чалавек. Здрабнела мая душа, ссохлася… Хай едзе. Мо, як дзед, чалавекам стане…
А сын са сваім новым апекуном былі ўжо на двары, і пан Н. грэбліва адклаў ад носа, схаваў у кішэню надушаную хусцінку.
Над сцішанаю вёскай весела паміргвалі буйныя жнівеньскія зоркі.
Назаўтра ўвечары, пакінуўшы мясцовым гандлярам сваю краму на колах, яны ад’язджалі. І