Калядны харал. Чарлз Дыкенс
спачатку шэсць разоў, потым сёмы, потым восьмы – і спыніўся толькі на дванаццаці. Поўнач! Калі ён лёг, была трэцяя ночы. Гадзіннік сапсаваўся: мабыць, у механізм трапіў лядзяш. Поўнач!
Скрудж націснуў на спружынку свайго рэпетыра, каб выправіць памылку недарэчнага гадзінніка. Рэпетыр хутка адбіў дванаццаць і спыніўся.
– Як так атрымалася? – здзівіўся Скрудж. – Не можа быць, каб я праспаў цэлы дзень ды яшчэ і кавалак наступнай ночы! Няўжо нешта здарылася з сонцам, і цяпер не поўнач, а поўдзень?
Думка гэтая так яго ўстрывожыла, што ён выкараскаўся з ложка і навобмацак рушыў да акна. Каб хоць штосьці разгледзець, давялося пачысціць заінелае шкло рукавом, але плёну з гэтага было няшмат. На дварэ, наколькі мог бачыць Скрудж, быў густы туман, страшэнны мароз і зусім не было людзей, што абавязкова мусілі б шумна бегаць туды-сюды, калі б ноч уварвалася ва ўладанні дня і захапіла цэлы свет. Скрудж з палёгкай уздыхнуў, бо ўсе патрабаванні накшталт «заплаціць па гэтым вэксалі містэру Эбенэйзеру Скруджу ці на яго рахунак праз тры дні пасля атрымання» страцілі б усялякі сэнс, і карысці з іх было б не больш, чым ад амерыканскіх каштоўных папераў, калі б знікла магчымасць вылічваць гэтыя самыя дні пасля атрымання.
Скрудж зноў лёг у ложак і пачаў думаць, думаць, думаць яшчэ і яшчэ, але так нічога і не прыдумаў. І чым больш ён думаў, тым больш збіваўся з панталыку, а чым больш спрабаваў не думаць, тым больш думак лезла яму ў галаву.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.