Знак Вялікага магістра. Вольга Іпатава
Перад самым прыездам ганца са смертаносным лістом ён збег з Крэўскай вежы, апрануўшыся ў жаночы плашч прыслужніцы. І як мог разумны Прокша дазволіць, каб разам з Вітаўтавай жонкай Ганнай у вежу да Вітаўта прыходзіла і прыслужніца Алена? Алена, нявеста Рыгора Амуліча, якога перад тым забілі разам з Кейстутам! Хіба не зразумела было, што дзеўка будзе помсціць усім, хто замешаны ў забойстве каханага! Гэтак жа адпомсціла яна, Марыя, за смерць мужа, хай і нялюбага напачатку. А тая пакаёўка, кажуць, моцна кахала свайго Рыгора. Рыгора, а ня Вітаўта!
І гэта яна, Марыя, першаю прыдумала плётку, што Вітаўт меў Алену за палюбоўніцу, таму і пайшла тая на смерць, аддаўшы Вітаўту свой плашч і застаўшыся замест яго ў вязніцы. Праўда, смерць дзеўкі нічога не змяніла, – Вітаўта не злавілі. Як выйшаў ён з Крэўскага замка ў Аленіным плашчы, так і знік разам з ваўкавыскімі воямі. Яму дапамаглі крыжакі, а пасля літасцівы Ягайла дазволіў яму жыць у далёкім Луцку. Так, цяпер Вітаўт жыве далёка адсюль. Але тут, у Княстве, у яго шмат прыхільнікаў і памагатых. А яе, Марыю, ён з тых часоў ненавідзіць гэтак жа, як і брата Ягайлу.
Дык тады хто ж, як не яго падпевачы, забралі скарб і забілі ахоўнікаў?!
Яна ў тым ужо і не сумнявалася, апантаная помслівасцю і зласлівасцю. Апроч таго, верыла, што Вітаўт тым хацеў адпомсціць асабіста ёй: ня мог ён не дазнацца, хто быў завадатарам ліста, што нёс яму смерць! І, вядома, асабліва хацеў той выгнанец зрабіць прыкрасць польскаму каралю і гаспадару Княства: усім жа вядома, як прагна цягнецца сын Кейстута да вялікакняскага стальца, якім некалі сумесна валодалі іхнія бацькі і які цяпер займае адзін Ягайла!
Узгадваючы брата, Марыя зноў адчула крыўду. Ягайла адправіў яе пасля смерці мужа назад, у Лідскі замак, а не ўзяў да каралеўскага кракаўскага двара. Можа, гэта быў страх перад яе неўтаймаванай жаночай сілай? Не ўзяў ён з сабой і маці – тая адправілася з малодшым братам Свідрыгайлам[13] у Віцьбеск. Можа, занадта яны спрабавалі кіраваць там, у Вільні? Але яны ратавалі яго! Выратуюць і зараз – не дадуць даверыцца Вітаўту!
– Пішы! – загадала яна пісару. І той, выхапіўшы з торбы ля пояса пергамент і бутыліцу з атрамантам, так што ледзь не парваў кручок, на якім вісела тая скураная каліта, паслухмяна стаў выводзіць словы, якія цвёрда і рашуча выгаворвала, зноў сашчапіўшы свае кароткія пальцы, княгіня Марыя: “Брату майму найлюбаму, вялікаму князю Вялікага княства Літоўскага, каралю польскаму Ягайлу. Няшчасце сталася з намі па віне зламысніка таго, што ўчыніў нам усім вялікую шкоду, праклятага людам паспалітым і намі…” І выдыхнула імя таго зламысніка так, што трэснула шаўковая нітка, якою былі прышытыя карункі вакол яе агружанай каштоўным каменьнем шыі: “Вітаўта!”
Лелюш
Лелюш апошні раз зірнуў на сябе ў бронзавае люстра – яго прывёз яшчэ прадзед Векша, разам з Давыдам Гарадзенскім у 1326 годзе хадзіўшы на Брандэнбург. Хацеў нацерці рукі і шыю мятай, але спахапіўся – да спаткання з прыгажуняй Малкай паспее прыгатавацца. Ня варта і апранаць каптан з алтамбасу, лепей пакласці яго ў сак – даходы
13
Свідрыгайла (у праваслаўі Ëеў, у каталіцтве Баляслаў, каля 1370–1452). Ïасля смерці Вітаўта вялікі князь літоўскі (1430-32).