Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік). Коллектив авторов

Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік) - Коллектив авторов


Скачать книгу
дапаліць апошнія восеньскія ліхтарыкі, што засталіся б у памяці кожнага. Але ж… Усё ў прыродзе адбываецца своечасова. Зіма ўжо можа браць уладу ў свае магутныя, ледзяныя рукі. Мабыць, некаторыя чакалі зімовага марознага паветра і… снегу! Хутка будзе, не спяшайцеся, бо не паспеем мы і азірнуцца, як неба пачне сыпаць белыя зорачкі, і яны будуць кружыцца ў паветры і падаць нам на далоні. Зіма знойдзе ў шаліках нашы твары і пакіне нам у сэрцы агеньчык, які начніком будзе асвятляць нашы сны.

      А цяпер восень развітваецца з намі, махаючы апошнімі лісточкамі, як далонямі. Здаецца, без яе і горад апусцее, апусцее без святочнага дывана, без яркіх фарбаў, без рознакаляровых лістоў, якія кружацца вакол вежаў нашага замку, нібыта абуджаючы іх ад векавога сну. Не чуваць ужо спеваў птушак. І гэта не дзіўна. Людзі і тыя пахаваліся па сваіх «норках». А восень… Восень адыходзіць. Мне будзе яе вельмі не хапаць, яе красак, кветак, лісточкаў, і асабліва сапраўднай восеньскай казкі, дзе дрэвы ў прыгожым убранні стаяць нерухомыя, а лісцікі, як чараўнікі, варожаць вакол, вецер падхоплівае іх і нясе далёка-далёка, туды, дзе яны знаходзяць сабе прытулак і чакаюць, калі мы зноў пазавем іх, калі ў нашай душы зноў з’явіцца месца для гэтых маленькіх лісцікаў…

      А пакуль яшчэ… у паветры кружацца, нібы ў танцы, лісцікі – гэтыя маленькія кавалачкі шчасця. Чаму кавалачкі шчасця? А я адкажу: у свае 15 гадоў я ўжо такая багатая! Дрэвы, кусты, будынкі, паркі, скверы, нарэшце, горад, краіна – гэта ўсё маё. А што чалавеку патрэбна для шчасця? Лічу, толькі адно: ісці па родным горадзе, адчуваць, што ён твой, неадрыўны кавалачак тваёй душы, які напаўняе сэрца сапраўднай любоўю да Бацькаўшчыны, да роднага краю, слухаць шоргат лісця пад нагамі і марыць, марыць..

      Югася Каляда

      Замалёўкі з вясковага жыцця

      Навела

      Ёў! Я еду ў вёску!

      Шлях да вёскі цяжкі ды складаны. Каб яго адолець, трэба прыкласці багата намаганняў.

      Па-першае, трэба на гэта наважыцца. Падняцца з канапы – гэта ўлетку, калі няма пільнае патрэбы адрывацца ад канапы з тэлевізарам ані сёння, ані заўтра, ані праз тыдзень – дык вось, падхапіцца з канапы, папрасаваць спадніцу… а мо’, не трэба – для сельскае мясцовасці?.. Зрабіць нешта прыстойнае з тварам ды валасамі, пакласці ў торбу зубную шчотку, перакрыць газ, ссунуць фіранкі, замкнуць кватэру, выклікаць ліфт, вярнуцца па парасон! Выйсці нарэшце з пад’езду, набыць у шапіку цыгарэты ды рушыць на аўтобусны прыпынак. Дачакацца аўтобуса нумар дваццаць сем ці дваццаць восем ды даехаць да вакзала. На вакзале набыць марозіва, потым квасу, потым пашкадаваць аб зробленым і доўга вырашаць: ехаць маршруткай або чакаць аўтобуса? Прапусціць маршрутку, потым з вялікім шкадаваннем чакаць аўтобуса нумар чатыры, дачакацца, з пагардаю прапусціць ашалелы натоўп, зайсці апошняй і – хуценька! – шмыгануць на месца ля акна, каб усю дарогу не саступаць месца ніводнай бабе з вялікімі клункамі ды не глядзець убок п’яных мужыкоў.

      Я гляджу ў акно ўсю дарогу. На мосце цераз Сож мне карціць


Скачать книгу