Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік). Коллектив авторов
вярнуць да жыцця, яго доўга шыкалі-калысалі ў квяцістай радзюжцы і шапталі замовы. Пасля паспрабаваў узлезці на дах яшчэ баявіты сусед Міцька. Яго таксама не дапусціла – як кажуць пра таемнае кіраванне ў Н. Адкрыць дзіру ў даху ўдалося аднаму Геніку, які быццам кот ускараскаўся на дах і без ніякіх перашкод выдзер патрэбную шчыліну.
Гапка Макаркава супакоілася і прызвала да сябе ўнука. Цяпер адна яна ведала, што рабіць, каб аблегчыць сваю смерць. Хоць не хацела такой долі свайму ўнуку! «Бачыла» свет, у якім людзі хадзілі як свінні, на чатырох нагах. Цікавіла іх адно: карыта. Словам – ніякага прэстыжу і гонару ад дабрадзейства не атрымае яе ўнучак! Але справа рабілася незалежна ад іх. Будучы адвакат сам стаў на калені ля смяротнай пасцелі і папрасіўся:
– Я ўжо гатовы, – сказаў паміраючай.
Гапка Макаркава доўга шаптала яму нешта на вуха. Памерла яна ў той самы вечар.
Усю ноч, як клянуцца старажылы, была поўня, вылі ваўкі.
Час райскага пеўня
Было такое! – чырванее Антоша Круп. Гісторыя дурненькая, і гэта добра разумее сам герой, і таму пра здарэнне распавядае выключна ў п’яным выглядзе.
Злосныя языкі бачаць тут яшчэ выяўленне варажбы з удзелам курэй і пеўня.
Бо «цырк» разыграўся ў каляду кітайскага Года Пеўня, значыць, у магічны дзень, як наша Гагатуха.
– Пожывэм-побачым! – уздыхае Антон Круп. – Будэ відно…
Яшчэ нядаўна Антоша Круп карыстаўся заслужанай славай першага Казановы і Дон Жуана ў Н. і нават у парафіі. Прытым яго любімым заняткам, апроч эратычных заваёваў, была і ёсць гадоўля курэй. Ён гадзінамі мог выседжваць ля акна і скрыта любавацца сваімі курачкамі і пеўнем. Антошка ў пэўным сэнсе паўтараў рытуал продкаў. Яго прабабка Параска ніколі адкрыта і шчыра не дазволіла зірнуць на сямейнае хараство, а ў хвіліны захаплення шаптала закляцце тыпу: «Соль табе, Парасачка, у вочы!»
Антоша не раскідаўся соллю, хоць заўзята чытаў магічныя часопісы кшталту «Gwiazdy mówic» ды вульгарна-салёную парнуху. Апошняй не ўдзяляў увагі і замест таго, каб упрыгожваць ёю сцены, як старыя кавалеры ў Н., кідаў у сметніцу, дзе і валялася яна разам з лучынай і паленамі, падрыхтаванымі для падпалкі.
Вось і ў вілею Года Пеўніка Антоша Круп сядзеў каля вакна з кубкам кавы «Sido» і хваляваўся за лёс планеты. Карацей, ён чытаў у апошнім нумары «Wróіkі» пра апакаліпсіс і жахлівае цунамі ў Тайландзе.
– Ку-ка-рэ-ку! – запеў, неяк дзіка, Прыблуда.
Антоша зірнуў на сваіх курэй, заўсміхаўся і далей патануў у катастрафічную літаратуру.
Кукарэканне паўтарылася.
Пасля гадзіны кудахтання, кукарэкання і запявання, якое Антошу напамінала чамусьці музыку рэп, гаспадар прыкмеціў сцэну. Насупраць адно аднога стаялі Юха з Прыблудам і змагаліся быццам рыцары на турніры. Аднак, што здзівіла Антошку, паводзілі сябе як пацыфісты – не біліся і не дзяўбліся, а толькі кукарэкалі – хто галасней! Да ўсяго, вядома, прыглядаліся куры, якія стаялі ў бяспечнай адлегласці і кудахталі, быццам публіка