Пантофля Мнемазіны. Людміла Рублеўская

Пантофля Мнемазіны - Людміла Рублеўская


Скачать книгу
цмока ў Свіслачы. Чорная тлустая яшчарка на кароткіх тоўсценькіх лапках. Трымаюць у тэрарыуме Менскага заапарка, выселіўшы адтуль кракадзіла ямайскага. Эксперыментуюць, чым лепей карміць. Ялавічыну не жарэ, кураціну не жарэ, нават рыбу не жарэ, хоць рачное стварэнне. Трымаюць пакуль на манга, ператоўчаным з крэветкамі».

      «У сутарэннях Полацка ладзяцца двухдзённыя экскурсіі з начлегам у падземным гатэлі на месцы Полацкай бібліятэкі. Кніг у бібліятэцы не засталося. Кажуць, езуіты вывезлі ўпотай, калі іхні ордэн забаранялі».

      «Радзівілы вярнуліся на Беларусь і заснавалі пад Менскам завод па выпуску новай маркі аўтамабіляў Kakhanku. Марка заваёўвае рынак, бо ў кіраванні простая, як магнацкі дрыкгант, а ў аздабленні абавязкова пазалочаныя дэталі і чорны арол у якасці лагатыпа».

      «Аэрапорту ў Смалявічах надалі імя Янкі Купалы».

      Якія мы былі шчаслівыя… Тады я яшчэ не задумвалася, што ўсе ўтопіі застаюцца прыгожымі, пакуль якісьці фанатык не пачне іх увасабляць. І будзе ж старацца, каб дакладна ўвасобіць, а выйдзе роўненька наадварот.

      Цяпер самой сабе здаюся падобнай да той «Але». Мяне так даўно ніхто не згадваў, што імя маё растала, выпарылася ў нетры метрапалітэна, збудаванага на балотах, пясках, суглінках і могілках.

      Але нават як след абурыцца не магу, бо плаваю ў рэальнасці, як муха ў кісялі. Часам, адышоўшыся, каб не бачыў Паша ці Вадзім Максімавіч, я кладуся на падлогу-соты і гляджу, гляджу ўніз, як пада мной праплываюць людзі, людзі, людзі… Ау, я тут! Я Але!..

      Ды той адзіны чалавек, які б мог назваць цалкам маё імя, той, што прыдумаў там, у самалёце, Белага Трактарыста, – знік. Праз шэсць дзён пасля нашага вяселля. Паехаў на неадкладную сустрэчу з дзелавым партнёрам у Люблін. Марыў заснаваць там фірму па насценных роспісах. У яго ж спецыялізацыя была – манументальны жывапіс. Асабліва ўдавалася імітацыя антычных развалін. Якраз на густ сучасных нуварышаў. На зваротнай дарозе меркаваў завітаць на рынак, прывезці мне адтуль Пунсовую Кветачку… Дакладней, новы ўнітаз з іспанскага фаянсу для нашай хрушчоўкі-аднапакаёўкі. Выправіўся на ўласнай машыне. «Жыгулях». Адмыслова ў свой час шукаў савецкую марку. Выкупіў у Ждановічах за – сорам сказаць – дзвесце даляраў, у апгрэйд уваліў, мабыць, у дзесяць разоў болей. І распісаў арнаментам калінкавіцкага народнага строю. Ідыёт. Ён жа Віталь Корвус. Мой муж цягам шасці дзён.

      Згарэлы «Жыгуль» знайшлі недзе ў гарах, на мяжы са Славакіяй, у раёне Закапанэ. Мястэчка, дзе калісь памёр ад сухотаў Іван Луцкевіч. Віталь Івана Луцкевіча дужа шанаваў. Рэдактар, антыквар, масон, усё мог зрабіць дзеля беларускай справы, хоць з бальшавікамі перамовіцца, хоць кайзераўцаў у Вільні з хлебам-соллю сустрэць. У Луцкевіча дзве магілы. Адна – у Закапанэ, дзе ён праляжаў ледзь не стагоддзе. Другая – у Вільні, на могілках Роса, куды яго перапахавалі (сімвалічна, бо магіла не знойдзена…) ужо ў наш час. А ў Корвуса майго, Крумкача недарэчнага, – ні магілы, ні пэўнага лёсу…

      І толькі не трэба мне вашых версій. Думаеце, хоць штосьці я не чула? Мафіёзныя разборкі


Скачать книгу