Часам панкі паміраюць. Сяргей Календа

Часам панкі паміраюць - Сяргей Календа


Скачать книгу
ня мог расплюшчыць вачэй. Ня быў здольны ўдыхнуць застаялае паветра ў прапахлым, заканапачаным пакоі. Батарэі грэлі, як на трэцім коле пекла, мая жанчына была на кухні, я чуў звон талерак – мыла посуд, сам я змагаўся з клятай гравітацыяй, каб падняць галаву з пакамечанай і вільготнай падушкі.

      Ізноў піў. Ізноў атрымаю на кухні па правай шчацэ, але падстаўлю яшчэ і левую, бо так лягчэй, так самаахвярней, а я гэтак хачу быць ахвяраю.

      Адолеўшы пад’ём на рукі ды ногі, я, стоячы па-сабачаму, празь дзесяць хвілінаў эвалюцыянаваў у homo erectus’a і выправіўся ў ванны пакой.

      Зубы.

      Твар.

      Галава.

      Падпахі.

      Жывот.

      Пахвіна.

      Ногі.

      Памыўся цалкам. Гатовы сьнедаць.

      Пасьля свайго цудадзейнага зьяўленьня на кухні я пасьпеў выпіць толькі паўкубка кавы, бо вытрымліваць ціск сварлівых войскаў было ўжо немагчыма. Мая жанчына была не ў гуморы – відавочна чаму, і я яе разумеў.

      Я пагадзіўся паехаць у крамы, іншага выйсьця няма, піць мне сёньня нельга, шопінг-тэрапія нам абодвум патрэбная: ёй – супакоіцца, мне – адцягнуць увагу ад сваёй пэрсоны і праблемаў са злоўжываньнем.

      Мы селі ў машыну, я завёў матор, прагрэўся і газануў з двара як ашалелы.

      І адразу пасьля першага сьвятлафору даішнік палачкай паказаў мне, куды трэба збочыць.

      Блядзтва.

      7

      Калі сусед п’е ў выходныя зь сябрамі, то нікому няма паратунку. Даводзіцца таксама пачынаць піць і рабіць усю тэхніку дома гучней: няхай пралка гучна двойчы пракруціць бялізну, няхай па тэлевізары канал з «Разбуральнікамі легендаў» выбухае на ўсе лады піратэхнікі, а з майго ноўта няхай дзярэ глытку Бацька Тараканаў, хутка нас чакае раённая вайна ў агульным калідоры.

      Я з суседам усё-ткі знайшоў нейкае паразуменьне, бо калі тэлефаную яму, часам атрымліваецца зрабіць крыху цішэй музыку, і калёнкі паставіць на падлогу, папярэдне кінуўшы адзеньне, каб заглушыць басы сабвуфэра.

      Ён згаджаецца, і я яму і за гэта ўдзячны, бо ён толькі і чакае, каб прабіць каму чэрап.

      Сябры ў суседа такія самыя: бывае, уначы яны адно з адным распачынаюць разборкі, і ўжо раніцай на вуліцы можна бачыць плямы крыві на асфальце, ваніты, бітыя бутэлькі.

      Міліцыю выклікалі шмат разоў, але пакуль яны едуць, гэтыя бастарды пасьпяваюць замкнуцца і выключыць музыку або разысьціся.

      Дзесяць дзён таму ў суботу, увечары, недзе а дзясятай, да яго пагрукалася жанчына зьверху, і проста стала на калені ды пачала плакаць:

      – Прашу цябе, над табою памірае мой бацька, ён зусім стары і нямоглы, гэтая музыка яго пужае, мы яму колем абязбольныя, але ён прачынаецца кожныя пяць хвілінаў і пакутуе.

      Мой сусед-гопнік толькі сказаў, што да адзінаццатай яшчэ паўгадзіны, і ён мае права слухаць музыку, і за ягонай сьпінай трое брытагаловых у падкасаных джынсах заківалі ды загаманілі, каб падтрымаць свайго.

      – Па-чалавечы цябе прашу, – прамовіла суседка.

      8

      Я вырашыў сустрэцца з Тэрэзай, маёй старой сяброўкай, жанчынай цікавай і надзвычай нелягічнай, непасьлядоўнай


Скачать книгу