Хлопчыкi i дзяўчынкi. Яўген Аснарэўскі

Хлопчыкi i дзяўчынкi - Яўген Аснарэўскі


Скачать книгу
Я што не маю права размаўляць на роднай мове, якая, дарэчы, дзяржаўная?..

      – Маеш маеш, – перапыніў мяне Аляксандр Браніслававіч, – я проста табе па-добраму хацеў параіць… ну каб ты ў такія вось сітуацыі не трапляў.

      – Ды якія такія? У вас наогул ніякіх падстаў мяне падазраваць няма.

      – А вось і ёсць.

      – Не, няма падстаў.

      – Ты мне яшчэ будзеш тут спрачацца, нягоднік! – крыкнуў начальнік.

      – Не-не, – адказаў я.

      – Кароч, ясна ўсё з табой… Ідзі і падумай аб сваіх паводзінах!

      – Пра што канкрэтна падумаць?

      – Вольны! – гаркнуў палкоўнік і я выйшаў з кабінета.

      Надпіс зафарбавалі хутка. Але праз некалькі дзён ён зноўку з'явіўся на тым жа месцы, амаль такi ж, як першы. Вялікi, зроблены жоўтай фарбай, надпіс: «Дыктатура» зноў бударажыў наша міліцэйскае ўпраўленне, будынак якога раскінулася ў цэнтры горада на невялікай горцы. З раніцы я быў на працы і мяне зноў выклікалі да Аляксандра Браніслававіча.

      – Бачыў? – спытаў палкоўнік, гледзячы на мяне спадылба.

      – Так точна, бачыў.

      – Што думаеш?

      – А што я магу думаць?

      – Ты мне дурня не ляпі! – крыкнуў начальнік.

      – Вінаваты…

      – Ну, карацей, Астапеня, спытаю прама: ты пісаў?

      – Не, не я, – сказаў я цвёрдым тонам, гледзячы палкоўніку прама ў вочы.

      – Хм… А я вось на цябе падумаў.

      – Гэта я ўжо зразумеў.

      – Ну раз не ты, то добра. Давай тады займіся гэтай справай. Трэба знайсці гэтага мастака *ляць маць яго… Зайдзі да Колі. Хай табе пакажа запісы з камер. Круціся як хочаш, а знайдзі гэтага *ляць Айвазоўскага…

      – Айвазоўскі пісаў марскія пейзажы, – сказаў я і тут жа прыкусіў язык.

      – Ты што яшчэ і разумнічаць будзеш? – з кіслай усмешкай спытаў начальнік.

      – Не.

      – Пайшоў нахрэн адсюль да Колі! – загрымеў Аляксандр Браніслававіч, узнімаючыся з крэсла і хутка чырванеючы.

      – Ёсць! – спалохана крыкнуў я і, чаканячы крокi, выйшаў з кабінета, пачуўшы ў спіну «Змагар, маць тваю».

      – Здарова, Андруха змагарок, БЧБ не захапіў? – сказаў Коля, калі я ўвайшоў у яго кабінет. – Ты, мабыць, наконт запісаў з камеры над сценкай, на якой гэты хрэнаў надпіс, так?

      – Так, – адказаў я.

      – Няма там нічога.

      – Як гэта нічога няма? – прамармытаў я. – З крайняй камеры павінна быць бачна.

      – Павінна, але не бачна, – сказаў Коля.

      – Мда… – сказаў я задуменна.

      Праз тыдзень надпіс зафарбавалі, а яшчэ праз дзень ён з'явiўся зноў.

      – Ну як поспехі? – спакойна спытаў Аляксандр Браніслававіч, але маё звыклае вуха пачула ледзь улоўныя ноткі гневу ў яго голасе.

      – Я… я не ведаю… – прамармытаў я.

      – А хто ведае? Хто павінен, маць тваю, ведаць, – зароў начальнік. – У Колі быў ці бегаў на мітынг з БЧБ?

      – Так точна, быў, – адказаў я.

      – І што? – спытаў палкоўнік.

      – Нічога. На вiдэа нічога няма.

      – Маць


Скачать книгу