Дэманы доктара Глінскага. Сяргей Егарэйчанка

Дэманы доктара Глінскага - Сяргей Егарэйчанка


Скачать книгу
якія будуць працаваць на архіпелагу, бо тым, што працуюць на арэндаваных аб’ектах, не давядзецца нават сур’ёзна адыходзіць ад праўды: яны будуць займацца тымі ж праектамі і распрацоўкамі, што і раней, але ў іншым месцы.

      Ёсць яшчэ шэраг выключэнняў з агульных правіл. Першае датычыцца малалетніх дзяцей тых супрацоўнікаў, якія працуюць на архіпелагу. Такіх будзе не вельмі шмат. Да прыкладу, возьмем вас і вашу дачку. Мы можам дазволіць ёй жыць на астравах.

      – Патлумачце. Я пакуль не зусім разумею.

      – Памятаеце, у самалёце да Вены я казаў вам пра мару адкрыць школу для дзяцей, якія праходзяць рэабілітацыю ў нашым цэнтры ў Доху? Дык вось, мы разлічваем размясціць гэтую школу менавіта на архіпелагу Святога Роха. І, акрамя дзяцей з нашага цэнтра, мы хочам навучаць там дзяцей супрацоўнікаў праекта. Гэта будзе школа, якая рыхтуе дзяцей да сапраўднага жыцця, да таго, каб дамагацца поспеху і прыносіць карысць, а не атрымліваць атэстат. У рэшце рэшт, там будуць выкладаць лепшыя настаўнікі, якіх толькі можна знайсці – тыя, хто і будзе працаваць над праектам. Мы зможам выпускаць людзей, найлепш падрыхтаваных да жыцця ў шматнацыянальным, складаным і цудоўным свеце. Мы знойдзем здольнасці ў кожнага дзіцяці і давядзём іх да дасканаласці, пры гэтым не гвалтуючы дзіцячую псіхіку, як часцяком паступаюць фанатычныя бацькі і не зусім прафесійныя настаўнікі. Мы зацікаўленыя ў тым, каб наш праект працаваў гады і дзесяцігоддзі, дык чаму б не пачаць гадаваць змену нам ужо зараз?

      – А што калі сярод дзяцей будуць такія, у якіх няма ніякіх здольнасцей?

      – Гэта казкі, Якуб. Кожны маленькі чалавек унікальны, і ў кожнага пад нагамі свая тонкая нітка Арыядны, якая вядзе праз лабірынт да зорак. Трэба толькі дапамагчы намацаць яе. Гэта аснова паспяховай адукацыi – не ўдзяўбці веды ў маленькую галаву, а знайсці такі унікальны спосаб матывацыі, пры якім дзіця само захоча даведвацца больш і больш. Зрэшты, гэта асобная тэма для дыскусіі, і вам лепш абмяркоўваць гэтыя пытанні не са мной. Для гэтага яшчэ прыйдзе час. Я ж хачу вам агучыць яшчэ адно выключэнне з правіл знаходжання на Роса.

      – Слухаю.

      – Перш чым расказаць пра яго, я хачу, каб вы зразумелі адну рэч. Як вы выдатна ведаеце, адным з найбольш прыярытэтных напрамкаў нашых даследаванняў будзе з’яўляцца медыцына ва ўсіх яе формах. На Роса будуць пастаянна працаваць выбітныя лекары – хірургі, імунолагі, тэрапеўты і гэтак далей, якія, як я ўжо казаў, акрамя даследаванняў будуць займацца таксама і медыцынскім абслугоўваннем супрацоўнікаў праекта. Усе мы, занятыя самай важнай справай на планеце, павінны разумець не толькі выключнасць сваёй місіі, але і магчымыя рызыкі, звязаныя з ёй. Кожны, хто пагодзіцца працаваць з намі, павінны будзе падпісаць два пагадненні. Адно – гэта акт ахвяравання свайго цела і ўнутраных органаў пасля смерці для даследаванняў. Другое – згода ў найбольш складаных выпадках на выкарыстанне метадаў, якія яшчэ не атрымалі адабрэнне ў класічнай медыцыне па прычыне сваёй


Скачать книгу