Дэманы доктара Глінскага. Сяргей Егарэйчанка
па нараджэнні. Толькі невялікая частка насельнікаў выспы Провідэнс ведае пра існаванне бункера, але яны будуць маўчаць пад страхам страціць працу, пра якую можна толькі марыць.
Мы цалкам стварылі інфраструктуру Кармэн і Провідэнс, аднак мы будзем працягваць будаваць на востраве Роса. Зараз на архіпелагу жыве амаль тысяча чалавек, пяць тысяч размяшчаліся там падчас будаўніцтва бункера. Максімальна мы можам пасяліць там з найбольшым камфортам (за выключэннем выспы Роса) чатыры тысячы чалавек, і па меры развіцця вашага праекта мы будзем наймаць новых супрацоўнікаў.
– Што ўжо ёсць на асноўным востраве?
– Як я ўжо казаў, мы пабудавалі там мінімальную колькасць жылых дамоў, надзвычай камфортных для пражывання, у якіх ёсць усё, каб не думаць аб надзённых праблемах і засяродзіцца выключна на працы. Што тычыцца бункера, – Гор уключыў слайд, які паказваў схему падземнага горада ў разрэзе, – то ён умоўна падзелены на некалькі частак. Галоўная частка – гэта, па сутнасці, і ёсць камандны цэнтр. Там размешчана маштабная зала для перамоў, па сваім інтэр’еры і структуры падобная да залы Генеральнай асамблеі ААН, толькі ў меншых маштабах і непараўнальна лепш абсталяваная з тэхнічнага пункту гледжання. Па перыметры яе атачаюць адміністрацыйныя памяшканні, кабінеты для працы, вузлы сувязі, якія дазваляюць усталяваць кантакт з любым удзельнікам праекта ў любой кропцы зямнога шара, пакоі адпачынку і многае іншае. Гэтая частка бункера займае самы высокі і прасторны ярус, усяго ж такіх ярусаў шэсць. Верхні – гэта жылыя памяшканні, дзе можна размясціць каля ста чалавек у камфортных пакоях, значна меншых па памеры, чым катэджы на паверхні, але не горш абсталяваных.
Ярус пад адміністрацыйнай часткай – гэта лабараторыі. У першую чаргу там будуць працаваць медыкі. Яны ж будуць абслугоўваць і супрацоўнікаў праекта. Для гэтага прызначана памяшканне шпіталя з усім неабходным абсталяваннем. Аднак большая частка памяшканняў, адведзеных для навуковых даследаванняў, зараз пустуе. Нам з вамі яшчэ трэба будзе вырашыць, якім спецыялістам аддаць іх і як абсталяваць.
Нарэшце, самы ніжні ярус – гэта тэхнічныя памяшканні, прызначаныя для забеспячэння бункера энергіяй, вадой і іншымі неабходнымі рэсурсамі. Акрамя таго, мы стварылі там станцыю па шматразовай ачыстцы прэснай вады, інавацыйную па сваім характары. Без гэтай станцыі нам не выжыць: крыніцы пітной вады на востраве Роса вельмі бедныя. Далейшыя даследаванні на гэтай станцыі дазволяць нам давесці працэс да дасканаласці і выпрацаваць мадэль дзеянняў, якія дазволяць забяспечыць пітной вадой велізарную колькасць чалавек. Гэта ж было адным з прыярытэтных пунктаў для даследавання ў вашай праграме, правільна?
– Так… Вельмі хутка прэсная вада стане значна больш каштоўным рэсурсам для чалавецтва, чым нафта.
– Да пытання пра нафту… Вы ж хацелі адысці ад таго, што называеце «вуглевадароднай іголкай». Дык вось, мы стварылі ўнікальную сістэму электразабеспячэння