Дэманы доктара Глінскага. Сяргей Егарэйчанка

Дэманы доктара Глінскага - Сяргей Егарэйчанка


Скачать книгу
дэманстравалі мне, праўда, Тамім? У мяне зараз стрэс мацнейшы за той, які я адчуваю пры звычайным палёце, таму ўзлёт не перашкодзіць нам. Такім чынам, вы зманілі мне адносна таго, хто вы такі, чым займаецеся і чаго баіцеся. Я хачу пачуць, дзе яшчэ вы сказалі няпраўду. Выкладвайце па парадку, а затым мы пяройдзем да сутнасці. Аднак, перш за ўсё, я хачу ведаць, колькі часу ў нас зойме гэтая займальная азнаямляльная паездка і як хутка я змагу вярнуцца назад.

      – Гэта залежыць толькі ад вас, Якуб. Вы зможаце вярнуцца ўжо праз некалькі дзён, калі пажадаеце. Гэты самы самалёт даставіць вас у аэрапорт Мінска. Але я думаю, што вы захочаце застацца на больш працяглы час. Прынамсі, я спадзяюся на гэта.

      Цяпер што датычыць маёй хлусні. Мне не вельмі падабаецца гэтае слова, хутчэй я недагаворваў некаторыя рэчы, альбо, як ужо казаў, замяніў некаторыя факты маёй біяграфіі на факты біяграфіі майго гаспадара.

      Я сапраўды баюся лятаць, Якуб. Дакладней сказаць, баяўся раней, калі быў малады. Потым, калі паступіў на ваенную службу, мяне навучылі кантраляваць свае страхі і фобія сышла на нішто. Аднак у выпадку з вамі я не прыкідваўся, а, хутчэй, прымусіў сябе адключыць псіхалагічны блок, каб было больш праўдападобна і вы лягчэй паверылі мне. Здаецца, у мяне атрымалася. Больш, наколькі я памятаю, я нідзе не быў няшчыры з вамі.

      – А што наконт дабрачыннага цэнтра?

      – Абсалютная праўда, Якуб. Мой гаспадар сапраўды валодае і кіруе такім у Доху.

      – Дапусцiм. Аднак вы зманілі у дробязях, маляўніча распісаўшы мне аскетызм вашага гаспадара, спраецыраваны на вас.

      – Я так мяркую, што вы маеце на ўвазе гэты самалёт?

      – Менавіта. Яго аздабленне, абсталяваннне і іншае. Чаго варты толькі асобны спальны пакой у дадатак да крэслаў у асноўнай часткі салона, якія, як я заўважыў, могуць служыць даволі камфортнымі спальнымі месцамі.

      – Якуб, мой гаспадар нячаста карыстаецца гэтым самалётам. І ўжо, тым больш, ніколі не карыстаецца спальным спакоем. Пры гэтым самалёт знаходзіцца ў пастаянным руху, яго экіпаж праводзіць у паветры больш часу, чым на зямлі. Мы выкарыстоўваем гэтае судна для перавозкі пацыентаў нашага цэнтра і для працы мабільнай групы людзей, пра якую я казаў вам. Вы, верагодна, заўважылі, што спальны пакой выглядае не такім прасторным, як памяшканне, дзе мы зараз сядзім? Гэта не проста так: справа ў тым, што ў сцены ўманціравана разнастайнае медыцынскае абсталяванне – яно можа спатрэбіцца для перавозкі цяжкіх хворых, якія маюць патрэбу ў максімальным камфорце і сталай медыцынскай дапамозе. У нас у аператыўным кіраванні знаходзіцца толькі адзін такі самалёт, як я і казаў вам. Аднак, калі вы палічыце магчымым прыняць нашу прапанову, мы набудзем яшчэ адзін для патрэб праекта, і вы зможаце абсталяваць яго ў адпаведнасці з вашымі патрэбамі.

      – Маімі?

      – Патрэбамі вашага праекта, так будзе правільней. Хоць, падазраю, і тут вы зможаце знайсці ўсё, што спатрэбіцца для любых мэт.

      – Пакінем гэтую казку з «Тысячы і адной ночы» і пяройдзем да іншых казак адтуль жа. Куды мы накіроўваемся?

      – У трохкутніку, утвораным Гавайскімі


Скачать книгу