Дэманы доктара Глінскага. Сяргей Егарэйчанка

Дэманы доктара Глінскага - Сяргей Егарэйчанка


Скачать книгу
якая адпавядае нашым патрэбам. Яшчэ нядаўна галоўны востраў Роса выкарыстоўваўся намі таксама на арэнднай аснове, аднак літаральна пазаўчора нам перайшло абмежаванае права ўласнасці на яго. Заключэнне дамовы з урадам ЗША было адной з мэт маёй паездкі – разам з сустрэчай у Сакратарыяце і размовай з вамі. На выспах дзейнічае Канстытуцыя Злучаных Штатаў, аднак там няма органаў дзяржаўнага кіравання – фактычна мы з’яўляемся ўрадам гэтага архіпелага (калі адкінуць некаторыя нязначныя фармальнасці). Нам вельмі дорага стала падпісанне гэтай дамовы як у плане падрыхтоўкі і абмеркавання дакумента, так і з фінансавага пункту гледжання. Але мы лічым, што яно таго варта: нам патрэбны гэты востраў. Больш за тое скажу: ён патрэбны вам. Вы будзеце вельмі ўражаныя тым, што мы стварылі на гэтай тэрыторыі за апошнія гады – усё гэта мы перадаем вам абсалютна бясплатна. Мы толькі хочам, каб вы ператварылі вашу ідэю ў жыццё.

      – Што вы прапануеце?

      – Усё тое ж, што і вы. Мы толькі ўносім невялікія карэкціроўкі ў ваш план, зыходзячы з аб’ектыўнай сітуацыі. Давайце з самага пачатку. Вы прапаноўвалі доктару Эшу фактычна маштабную рэформу органаў ААН, аднак гэта была не больш чым абалонка. У вашага праекта ёсць цэнтральнае звяно, на якім будуецца ўсё астатняе.

      – Навуковая арганізацыя, якая ажыццяўляе дзейнасць у напрамках, што маюць выключную важнасць для ўсяго чалавецтва.

      – Менавіта, Якуб. Зірніце на гэты дакумент, – Гор працягнуў мне некалькі старонак.

      Я паглядзеў толькі на першую. Тэкст пачынаўся са словаў «Мы, супольнасць свабодных творцаў навукі, асветы, міру і ўстойлівага развіцця гэтай планеты…».

      – Не магу прыгадаць, калі я перадаваў Эшу тэкст дэкларацыі. Я нікому не паказваў яе, гэта ўтопія, мара. Чорт вас дзяры, Гор, мяне ўжо нічога не здзіўляе, аднак я ўсё ж хачу, каб вы пастараліся растлумачыць мне, адкуль вы ўзялі гэта?

      – Я яшчэ раз прашу дараваць мне. Нам давялося пэўны час сачыць… Не, гэтае слова не падыходзіць, яно не зусім дакладнае перадае сутнасць. Нам давялося шпіёніць за вамі, Якуб. Мы атрымалі гэты дакумент несанкцыянавана, і ў гэтым выпадку вы цалкам мае права абвінаваціць нас у крадзяжы. Але мы павінны былі ведаць пра вас усё, бо мы робім простаму чалавеку найбуйнейшую прапанову ў гісторыі і не можам спадзявацца толькі на эмацыйныя парывы і нават на тэкст праекта, прадастаўленага вамі Эшу. Нам давялося без вашага ведама атрымаць доступ да вашых напрацовак. Магчыма, для вас гэта будзе слабым суцяшэннем, але мой гаспадар быў надзвычай уражаны і захоплены тэкстам вашай дэкларацыі. Менавіта гэта стала вырашальным фактарам, пасля якога я атрымаў заданне звязацца з вамі.

      Мы не збіраемся вам навязваць змены ў гэтым тэксце, мы хочам, каб кожнае слова засталося на сваім месцы. Аднойчы час гэтага дакумента прыйдзе, і пад ім падпішуцца найлепшыя розумы чалавецтва. Пакуль жа ён будзе захоўвацца як рэліквія.

      Такім чынам, Якуб, мы прапануем вам стварыць найбуйнейшае навуковае аб’яднанне ў гісторыі, якое будзе займацца сапраўды


Скачать книгу