Дэманы доктара Глінскага. Сяргей Егарэйчанка

Дэманы доктара Глінскага - Сяргей Егарэйчанка


Скачать книгу
бы перавагу таннаму крэслу 767–га, чым дарагому месцу ў «Фальконе». Вось, дарэчы, і ён.

      Наперадзе сапраўды паказаўся сілуэт зусім невялікага авіялайнера, які я пару разоў бачыў у кіно.

      Трап стаяў прыстыкаваны да самалёта, каля яго нас сустракаў экіпаж, які складаўся з двух пілотаў і сцюардэсы. Пілоты былі арабы, як і Гор, а вось што тычыцца сцюардэсы, то яна мела, без сумневу, еўрапейскую знешнасць.

      Экіпаж павітаў Гора, затым яны павярнуліся да мяне. Адзін з пілотаў працягнуў руку.

      – Мяне завуць Кемаль, я камандзір гэтага паветранага судна. Шчыра рады вітаць вас на борце, доктар Глінскі.

      – Вы ведаеце мяне?

      – Гэта частка маёй працы – ведаць сваіх пасажыраў. Я спадзяюся, што вы станеце нашым пастаянным госцем, доктар.

      Агаломшаны, я паціснуў руку Кемаля, затым павітаўся з другім пілотам і са светлавалосай маладой дзяўчынай. Яны назвалі свае імёны, аднак я прапусціў іх міма вушэй.

      Гор акуратна ўзяў мяне пад локаць.

      – Прашу на борт, Якуб. Вы ж яшчэ не перадумалі?

      Я пахітаў галавой і ўзышоў па трапе.

      Інтэр’ер самалёта куды больш асацыяваўся з раскошай і багаццем, чым яго экстэр’ер. Сцены і перагародкі, якія раздзялялі часткі салона, былі дэкараваныя дрэвам і аксамітнай тканінай. У насавой частцы самалёта былі ўсталяваныя чатыры крэслы, абабітыя дарагой скурай; да кожнага з іх быў падключаны пульт кіравання з мноствам кнопак, якія, верагодна, адказвалі за налады размяшчэння, падагрэў, масаж і добра калі не выклік наложніц з гарэма. Мяркуючы па ўсім, крэслы раскладаліся, даючы магчымасць даволі камфортна ўлегчыся і задрамаць падчас доўгага палёту.

      Цэнтральная частка, аддзеленая ад насавой дэкаратыўнай аркай, была, мабыць, адведзена для працы і перамоў. Там стаялі дзве шырокія і мяккія канапы, паміж якімі размяшчаўся мультымедыйны стол з уманціраванымі экранамі, якія прыбіраліся ў паверхню і раскладаліся назад па патрабаванні ўладара гэтага паветранага палаца.

      Што тычыцца хваставой часткі, то яна была схаваная ад вачэй дубовай панэллю, праз якую вялі закрытыя разьбяныя дзверы.

      Гор правёў мяне адразу ў адсек для перамоў і пасадзіў на канапу. Сам ён сеў насупраць.

      – Як вам наш сціплы лятаючы прыстанак, Якуб?

      – Калі гэта сціпласць, палкоўнік, то я баюся нават выказаць здагадку, што ж з’яўляецца багаццем.

      – Прашу вас, называйце мяне па імені. Я стараюся адысці ад гэтага парадкам абрыдлага мне «палкоўніка».

      – Добра, Тамім. Перш чым мы ўзляцім, я хачу, каб вы далі мне магчымасць патэлефанаваць дачцэ, як і абяцалі.

      – Канешне. Вазьміце мой спадарожнікавы тэлефон: звычайная сотавая сувязь тут не ахці якая, ды і няма чаго вам марнаваць свае грошы на міжнародныя званкі.

      – Я хацеў бы пагаварыць без вашай прысутнасці.

      – Я разумею. Прайдзіце за гэтыя дзверы, там размешчаныя невялікі кухонны блок і ванна, а адразу за імі вы ўбачыце яшчэ адзін праход, які вядзе ў спальны адсек. Можаце пагаварыць там.

      – Дзякую.

      Я ўзяў прапанаваны тэлефон


Скачать книгу