Дэманы доктара Глінскага. Сяргей Егарэйчанка

Дэманы доктара Глінскага - Сяргей Егарэйчанка


Скачать книгу
харчавання і, тым больш, не да самастойнага гатавання, таму я знайшоў на выбар некалькі прыгатаваных страў, якія патрабавалі толькі разагрэву. Я абраў запечаную свініну з бульбай і ўсё тую ж далму. Талеркі па чарзе адправіліся ў мікрахвалёўку. Адначасова я ўспомніў, што Гор абмовіўся аб міні-бары. Адкрыўшы некалькі шафак, я сапраўды знайшоў невялікую лядоўню, за празрыстым шклом якой былі бачныя бутэлькі з алкаголем.

      Я плёснуў у бакал трохі каньяку, пасля чаго перамясціўся з разагрэтай вячэрай у кабінет.

      Перш за ўсё мне трэба было адпачыць і супакоіць думкі, якія скакалі, нібы пародзістыя коні на спаборніцтвах. Я з цяжкасцю разумеў, што сёння адбылося і як будаваць сваё далейшае жыццё. Адзінае, што мне было крыштальна ясна – дык гэта тое, што ранейшае жыццё скончана.

      Я праглынуў вячэру, нават не заўважыўшы гэтага. Затым талеркі былі змешчаныя ў посудамыйную машыну, а я зноў уладкаваўся на крэсле ў кабінеце, узяўшы ў рукі папку, якую падабраў на стале прэзідыума ў бункеры.

      Зрабіўшы глыток каньяку, я выцягнуў з папкі першы лісток. Ён быў напісаны ад рукі прыгожым сціслым почыркам.

      «Дарагі Якуб! Я яшчэ раз хачу падзякаваць вам за той адказ, які атрымаў ад вас сёння. З вашай дапамогай мы зможам рэалізаваць наш праект і прынесці карысць усяму, што нас акаляе і што мы любім.

      У гэтай папцы вы знойдзеце шэраг дакументаў, якія я прашу вас падпісаць у знак таго, што вы прызнаеце сябе кіраўніком праекта. Першым з іх будзе тэкст вашай дэкларацыі, якую вы склалі, наколькі я ведаю, не спадзяючыся ні на што іншае, як толькі на сваю мару. Гэтая мара не толькі ваша, Якуб, яе падзяляюць вельмі шмат людзей. Вы дасце ім шанец на яе рэалізацыю. Тэкст дэкларацыі з подпісамі будзе захоўвацца як рэліквія. Яна – сапраўды гістарычны дакумент. Не мне вам тлумачыць, што, паставіўшы свой подпіс пад ім, вы адракліся ад усяго, што звязвала вас з мінулым.

      Ваша прозвішча па праве стаіць першым у спісе. На другім месцы – маё імя, і я ўзяў на сябе смеласць загадзя распісацца там. Аднак ваш подпіс будзе стаяць вышэй за мой і будзе мець куды большую значнасць.

      Адразу за дэкларацыяй ляжаць загады аб пераходзе пад ваша кіраўніцтва праектаў, якія запушчаны на сённяшні дзень. Сярод іх наступныя:

      – Рэактар кіраванага тэрмаядзернага сінтэзу;

      – Станцыя ачысткі вады;

      – Шпіталь, медыцынскія і фармацэўтычныя лабараторыі;

      – Лабараторыя сувязі;

      – Лабараторыя электронных кампанентаў;

      – Хімічная лабараторыя.

      Акрамя таго ў бліжэйшы час мы адкрыем праекты ў галіне геннай інжынерыі, астрафізікі, сельскай гаспадаркі. Загады аб стварэнні гэтых праектаў вы таксама знойдзеце ў агульным спісе.

      Няхай вас не здзіўляе такае разнастайнасць напрамкаў дзейнасці: мы будзем працаваць над усім, што можа прыносіць карысць. Скажу вам больш, мы будзем адкрываць усё новыя і новыя напрамкі па меры развіцця праекта. Праз год мы запусцім касмічную праграму і зможам вывесці на арбіту найбуйнейшы радыётэлескоп, які ў некалькі


Скачать книгу