Дэманы доктара Глінскага. Сяргей Егарэйчанка

Дэманы доктара Глінскага - Сяргей Егарэйчанка


Скачать книгу
гуманітарнай галіны, у той час як вы будзеце працаваць з тэхнічнымі і натуральнымі навукамі, у якіх я разбіраюся слаба. Для чаго вам патрэбная гэтая пятая нага?

      – Мы маглі б паставіць на чале праекта каго заўгодна, Якуб, але гэта вы, а не хтосьці іншы прыйшлі да Эдмона Эша з пакетам прапаноў, якія здольныя, пры правільнай арганізацыі, перавярнуць свет. Вы, а не хтосьці іншы прыдумалі канцэпцыю і назвалі мэты і задачы праекта. Гэта вы не змаглі стрымліваць у сабе цягу рабіць свет лепшым і выразна сфармулявалі, як рэалізаваць гэта. Вы не спецыяліст у пытаннях, якімі вядучыя сусветныя навукоўцы будуць займацца ў рамках нашага праекта, гэта праўда, але нам і не патрэбны спецыяліст, які мае свае навуковыя інтарэсы і які марыць заняцца сваімі распрацоўкамі, кінуўшы пры гэтым кіраванне комплексам. Нам патрэбны энтузіяст, які здольны разабрацца ў галоўным: што трэба людзям і як ім гэта даць. Вы здольны. Вы будзеце кіраўніком праекта, яго заснавальнікам, яго прэзідэнтам – ці творцам, калі заўгодна. Ад вас патрабуецца бясконцая адданасць тым пастулатам, якія вы самі сфармулявалі, і жаданне без стомы працаваць над удасканаленнем аблічча чалавецтва. Нам патрэбны вы, Якуб, і ніхто іншы. Мы зрабілі ўжо вельмі многае, вырашылі велізарны комплекс праблем – ад энергазабеспячэння ўсіх нашых распрацовак, як вы толькі што пераканаліся, да пытання паставак сплаваў рэдказямельных металаў для электронікі, якую мы вырабляем. Гэта сапраўды самы грандыёзны даследчы праект у гісторыі, і мы давяраем яго вам.

      – Якія ў мяне гарантыі, што вы не пажадаеце павярнуць праект у сваю выгаду і свае амбіцыі?

      – Я магу прапанаваць вам толькі адно. Вы атрымаеце лічбавы ключ, з дапамогай якога можна будзе імгненна знішчыць усё змесціва дата-цэнтраў праекта. Не толькі я, але і кожны работнік тым самым акажа вам бязмежны давер, даўшы на захаванне гэты ключ. Магчыма, ён дасць вам больш улады, чым ключ запуску ядзерных ракет з кодамі, але асабіста я веру вам.

      – Рэзервовыя копіі?

      – Соцень петабайт карыснай інфармацыі, якая губляе актуальнасць з кожным днём, замяняючыся новымі дадзенымі? Не смяшыце мяне, Якуб. Распрацоўкі будуць захоўвацца тут і загінуць тут, калі так ім будзе наканавана. Аднак я спадзяюся, што да гэтага не дойдзе.

      – Добра. Цяпер мяне задавальняе такі адказ. Якіх маштабаў вы хочаце дасягнуць, пачаўшы гэты праект?

      – Усяго таго, што апісалі вы ў сваіх прапановах. Аднойчы мы павінны стаць арганізацыяй, якая, вобразна кажучы, навучыць чалавека здабываць агонь – і гэта дасць магчымасць не біцца за месца ў хвоі, падпаленай ударам маланкі. Наш рэактар вырашыць праблему энергазабеспячэння – і больш не будзе войнаў за радовішчы нафты. Мы зможам напаіць тых, каму не хапае чыстай вады. Мы навучым людзей вырошчваць столькі ежы, нават у самых жорсткіх прыродных умовах, што яны больш не будуць галадаць. Мы дадзім людзям магчымасць забыцца пра тое, што такое Кіёцкі пратакол, проста таму, што не будзе выкідаў у атмасферу і звязаных з гэтым незваротных змен клімату. Вось да чаго я імкнуся.

      – А што


Скачать книгу