Час Вогненнага Птушкалова. Кацярына Захарэвіч

Час Вогненнага Птушкалова - Кацярына Захарэвіч


Скачать книгу
з людзей-пісьменнікаў, што да апошняга дня вёў Летапіс першых людзей, напісаў: «Страшна было, калі знік першы з матэматыкаў. У нас ніхто ніколі не знікаў. Усе хадзілі прыгнечаныя – да гэтага моманту не верылі, што сапраўды можна знікнуць. Ніхто не думаў, што спатрэбіцца знікнуць. Другі, таксама матэматык, знік хутка пасля першага – ніхто не здолеў здзівіцца. А навіны пра трэцяга, чацвёртага і далейшых прымалі як належнае.

      Усе яны пакідаюць па сабе новых людзей. Дакладней, гэта не людзі, а адметныя – маленькія, знешне падобныя да нас, але наўрад ці з іх вырастуць сапраўдныя людзі.

      Я бачыў на свае вочы. Калі б не было так страшна і безнадзейна ад сутнасці, я б сказаў, што гэта прыгожа. Цела млявее, лягчэе, падпарадкоўваецца плыні паветра. Павольна, пачынаючы ад валасоў, ад кончыкаў пальцаў, рассыпаецца на мноства драбнюткіх пясчынак, пылінак, што папялеюць ад двух агеньчыкаў, пакуль тыя не згаснуць. Калі агеньчыкі – розум і душа – згасаюць, а ад цела застаецца не больш як жменя попелу, у глыбіні яго зніадкуль запальваюцца новыя розум і душа, што ўтвараюць вакол сябе з попелу новае цела.

      Я ніколі не бачыў маленькіх людзей. Ёсць у гэтым боль, але ёсць і свой цуд, свая радасць. Радасць разбурэння старога дзеля новага? Так сябе і суцяшаю. Толькі не ведаю, якое будзе гэтае новае. Людзям-філосафам было б тут пра што падумаць. Ястаў занадта эмацыйным улетапісе. Зрэшты, наўрад ці хтосьці будзе дакараць за гэта.

      Шэрыя забіраюць малых, каб выхаваць бяспечнымі служкамі. На іх радасць, тыя растуць хутка, патрабуюць мала, амаль не супраціўляюцца і добра засвойваюць усё, чаму іх вучаць. Усё адно каменнавокім не падабаецца, што людзі абавязкова пакідаюць па сабе адметных – спрабавалі іх забіваць, але нават бяспраўныя нашчадкі людзей могуць сысці з жыцця толькі па ўласнай волі. Колькасць 121 – непахісная. Дакладней, 120 – ні Самотніка, ні яго нашчадкаў ніхто так і не бачыў.

      Нас засталося шасцёра – з тых, першых людзей. Мы дамовіліся, што знікнем сёння ўсе разам. Для гэтага трэба заплюшчыць вочы, згасіць слых і тактыльныя адчуванні, спыніць дыханне, сэрца і думкі – і тады перастанеш існаваць, а на тваім месцы з’явіцца новы чалавек, які будзе бачыць, слухаць, адчуваць, дыхаць і думаць па-новаму. Напэўна, гэтыя словы павінны даваць надзею.

      Мне страшна – я не баюся пра гэта казаць, але няма каму – усе адчуваюць тое самае. Паветра выбухне ад напругі, калі хтосьці агучыць свае думкі. Я столькі пражыў у Свеце, што няма сэнсу шкадаваць пра тое, чаго не пабачу. Тым больш, наўрад ці нас чакае нешта добрае. І ўсё адно я баюся, што знікну і не ўбачу штосьці важнае. Я шалёна баюся.

      А яшчэ я баюся, што ва ўсіх атрымаецца знікнуць, а ў мяне – не. Што я буду рабіць – адзін з сапраўдных людзей сярод адметных?»

      Гэта апошнія словы ў летапісе.

      – Відаць, у яго атрымалася, – Бася здрыганулася, вяртаючыся ў рэальнасць, калі Вікторыя змоўкла.

      – Мяркую, так.

      – Але што адбываецца зараз? З усімі намі? Я нічога не ведаю.

      – Табе пашчасціла


Скачать книгу