Смерць у Венецыі. Томас Ман

Смерць у Венецыі - Томас Ман


Скачать книгу
жыцця. У болю ёсць свае межы: фізічны боль абмежаваны беспрытомнасцю, душэўны – атупеннем. Наконт шчасця – тое самае! Але патрэба людзей у зносінах вынайшла гукі, якія, аднак, перахітрылі гэтыя межы.

      Ці прычына ўва мне? Няўжо толькі ў мяне ўздзеянне пэўных слоў такім чынам пранізвае спінны мозг, што выклікае прадчуванні падзей, якія ўвогуле ніколі не здараюцца?

      Я выйшаў у знакамітае жыццё, поўны гэтага палкага жадання адной-адзінай жыццёвай падзеі, якая б адпавядала маім высокім прадчуванням. Літасцівы Божа, гэтага са мной не адбылося! Я паўсюдна блукаў, каб наведаць самыя хвалёныя месцы на зямлі, каб наблізіцца да мастацкіх твораў, вакол якіх, выказваючы самыя высокія словы, танчыць чалавецтва; я спыняўся, стаяў перад імі і казаў сабе: прыгожа. А што – прыгажэйшага нічога няма? Гэта ўсё?

      Я не разбіраюся ў фактычнасцях; гэтым, магчыма, тлумачыцца ўсё. Дзесьці ў свеце я аднойчы стаяў у гарах над глыбокім, вузкім прадоннем. Скалістыя сцены былі голыя і стромыя, а ўнізе булькатала па выступах вада. Я зазірнуў уніз і падумаў: "Што, калі я ўпаду?" Але ў мяне было дастаткова досведу, каб адказаць сабе: калі б гэта здарылася, то я, падаючы, сказаў бы сабе: "Вось ты падаеш уніз, і гэта – факт! Што гэта, шчыра кажучы?.."

      Ці паверыце вы мне, што я дастаткова перажыў, каб мець крыху права на слова? Колькі гадоў таму я кахаў дзяўчыну, мілае і прывабнае стварэнне, якое б я ахвотна павёў за руку пад маёй аховай; але яна мяне не кахала, і гэта было не дзіўна: хтосьці іншы меў права яе ахоўваць… Ці бывае больш пакутлівая жыццёвая падзея? Ці бывае штосьці больш балючае, чым гэтая жорсткая бяда, змяшаная з пажадлівасцю? Не адну ноч я праляжаў з расплюшчанымі вачыма, і больш сумнай, больш пакутлівай, чым усё астатняе, увесь час была думка: "Гэта вялікі боль! Вось я яго трываю!.." Дык што гэта, папраўдзе?

      Ці варта распавядаць Вам і пра мае шчаслівыя здарэнні? Бо і шчасце здаралася ў маім жыцці, але і шчасце расчароўвала мяне… Мусіць, не варта, бо ўсё гэта грубыя прыклады, якія не растлумачаць Вам, што гэта ёсць жыццём у сваёй сутнасці, жыццём у сваёй пасрэднай, нецікавай і шэрай хадзе, якое мяне расчароўвала, расчароўвала, расчароўвала.

      "Што гэта такое, – піша аднойчы юны Вертэр[30], – чалавек, праслаўлены паўбог? Ці няма ў яго недахопу сілы, якая яму больш за ўсё патрэбная? І калі ён узлятае ад радасці або нікне ў пакутах, ці не ўтрымліваецца ён у абодвух становішчах, ці не даводзіцца там зноў назад да тупой, халоднай свядомасці, бо ці не жадаў ён згубіцца ў паўнаце бясконцага?"

      Я часта згадваю дзень, калі ўпершыню ўбачыў мора. Мора вялікае, мора шырокае, мой позірк сягаў удалячынь ад берага і спадзяваўся зрабіцца вольным, але там, за морам, быў гарызонт… Навошта ў мяне ёсць гарызонт? Ад жыцця я чакаў бясконцасці.

      Магчыма, ён вузейшы, мой гарызонт, чым у іншых людзей? Я сказаў, што мне не хапае адчування фактычнасці, а, магчыма, у мяне зашмат такога адчування? Ці не зарана я ўжо не магу больш? Ці не зарана я здаюся? Няўжо боль і шчасце знаёмыя мне толькі ў самай нізкай ступені, толькі


Скачать книгу

<p>30</p>

Словы з рамана Ё. В. Гётэ "Пакуты юнага Вертэра".