Помнік літары «Ў». Вінцэсь Мудроў

Помнік літары «Ў» - Вінцэсь Мудроў


Скачать книгу
на вяроўцы карову. Відаць, хадзілі да ветэрынара, бо цётчына Субоха прыкметна прыпадала на пярэднюю нагу.

      – Каго гэта ты прыбіў? – пытаецца цётка Наста, параўняўшыся з помнікам.

      – Літару «У кароткае».

      – Дык яна ж, здаецца, на станцыі вісела.

      – Вісела, ды рамонтнікі адрэзалі. А я падабраў.

      – Во дурняцца людзі. Вешаюць, тады аддзіраюць… Ну пайшлі ўжо, пайшлі, – гукае цётка карове, тузае за вяроўку, і Субоха, незадаволена крутнуўшы рагамі, сунецца па гаспадыняй.

      Невядома – колькі б я яшчэ сядзеў ля свайго помніка, ды тут маці – як заўсёды незадаволена і голасна – паклікала на абед.

      – Што гэта ты з рыдлёўкай лётаеш? – маці паставіла на стол талерку з таўканіцай.

      – Помнік рабіў, – мармычу я, размазваючы па бульбе азярцо растопленага масла.

      – Ты б лепш храпу парсюку сабраў ды лехі прапалоў, – кажа маці, але я не слухаю тыя нараканні.

      Спехам праглынаю бульбу, ем гарачую яечню, і ўжо на хаду п’ю з гладыша кампот з белых парэчак. Мне не да абеду, бо карціць паглядзець – ці стаіць хто каля помніка.

      Яшчэ ад весніц заўважаю мальцаў з нашай вуліцы. Яны таўкуцца вакол ліпы. Я махаю ім рукой, бягу, спатыкаючыся на разбітай «Беларусам» дарозе, і тут жа спыняюся, пабачыўшы знявечаную літару. Яна вісіць дагары нагамі, трымаючыся на адным цвіку, і глуха бразгае пасля кожнага пушчанага каменя. Твары сябрукоў пазначаныя вясёлым азартам. Спаборнічаюць – пасля чыйго каменя бляшанка зваліцца на зямлю. Мне, як у маленстве, становіцца шкада сябе самога, і я, пракаўтнуўшы халодны камяк крыўды, думаю пра тое, што літары «Ў» няма месца на гэтай зямлі.

      Вецер вандраванняў

      Прыземісты, фарбаваны светла-брунатнай фарбай дом цёткі Аўгінні стаіць непадалёку ад станцыі. Такія дамкі калісьці будавалі для чыгуначнікаў, а паколькі муж цётчын усё жыццё адпрацаваў машыністам паравоза, дык і атрымаў тое жытло яшчэ за хрушчоўскім часам. Займае цётка Аўгіння, што праўда, не ўвесь дом, а толькі яго палову. У другой палове жыве дачка з зяцем – саракапяцігадовым непітушчым здаравілам, які працуе дзяжурным па станцыі. Муж цётчын даўно памёр, а цётухна ўсё яшчэ займае свет і паміраць не збіраецца. Нават мае нейкую гаспадарку: гадуе ката ды двух індыкоў паўночнакаўказскай пароды. Былі яшчэ і індычкі, але тых зяць на калодку паклаў: суп з іх дужа смачны. Хацеў на майскія святы і індыкоў прыкончыць, але цётка не дала. Звыклася ўжо са сваімі гадунцамі. Усё ж весялей, калі хтосьці ходзіць па двары ды кулдыкае.

      Індыкі ў цётухны ганарлівыя: грудзіны як тыя шары, галовы на спінах, хвасты веерам; ходзяць паважна, чырвонымі вісюлінамі трасучы, якія ў іх на дзюбах вісяць. Гаспадыня тыя вісюліны «смаркачынамі» называе. Але ж праз індыкоў і са двара немагчыма выйсці: бягуць, пракуды, следам. Цётка ўжо, як у краму збіраецца, і сумкай махае, і весніцы прычыніць. Але ўсё адно: узляцяць на паркан, адтуль, пёры губляючы, на зямлю і валакуцца за гаспадыняй да самай крамы. Прасіла неяк зяця сетку на паркан нацягнуць, каб індыкі са двара не пераляталі, але ж таго ці дапросішся.

      Вось


Скачать книгу