Нелюбімыя гінуць. Віктар Праўдзін

Нелюбімыя гінуць - Віктар Праўдзін


Скачать книгу
ці то пераканаць сябе, бо да гэтай хвіліны нават у думках не дапускала, што некалі наважыцца пайсці ў цырульню. Прычынай быў Іван, які калісьці на спатканнях вельмі любіў расплятаць і асабліва заплятаць касу. Люба верыла ў тое, што валасы памятаюць рукі каханага, памятаюць пацалункі і ягонае гарачае дыханне, бо менавіта праз гэта і сёння Іван часта прыходзіць да яе ў снах. Але ж цяпер усё зменіцца, прыслужніца, якая шмат траціць часу на сябе, наўрад ці задаволіць гаспадароў. А згубіць гэтую працу Люба не магла, не па тое сюды прыехала.

      «А мо не чакаць да заўтра? Раней адрэжу – хутчэй адрастуць?» – нечакана прыняла рашэнне Люба і з непахіснай рашучасцю кінулася шукаць нажніцы ў шуфлядах тумбачкі, якая высілася зводдаль, каля самых дзвярэй. Знайшла адразу, але занадта маленькія. Яшчэ раз перагледзела ўсе шуфляды – большых не было. Як запраўскі цырульнік, раз-другі пстрыкнула нажніцамі каля вуха, каб сябе лепш бачыць, усутыч наблізілася да люстэрка і, перакінуўшы валасы на грудзі, узняла руку…

      – Люба, адчыні, – раздражнёна крыкнула і адначасова грукнула ў дзверы фрау Эльза. – Так доўга нельга пускаць гарачую ваду!.. Дый халодную таксама!..

      Толькі цяпер Люба заўважыла, што ад гарачай вады пакой напоўніўся лёгкім валакністым туманам, шыкоўныя люстэркі запацелі і лямпачкі ўжо не так ярка свецяць. Яна кінула нажніцы на тумбачку, хуценька залезла ў ванну і ўжо адтуль крыкнула:

      – Фрау Эльза, яшчэ некалькі хвілін…

      Калі Люба выйшла з ваннага пакоя, эканомка размаўляла па тэлефоне, але, убачыўшы дзяўчыну, з суразмоўцам адразу развіталася, склала сотавы тэлефон, сунула яго ў кішэню. Люба зрабіла некалькі крокаў на сярэдзіну пакоя, вінавата зірнула на эканомку і, наткнуўшыся на гнеўныя агеньчыкі ў вачах фрау Эльзы, спынілася. Зноў, як і ў першыя хвіліны знаёмства, душа напоўнілася міжвольным пачуццём страху. Дзяўчына ў прадчуванні нядобрага агледзела сябе, тужэй зацягнула пояс ружовага махровага халата і ў гэты момант, як ёй здалося, зразумела, чаму злуе эканомка.

      – Я падумала, што халат для мяне, – разгублена прагаварыла Люба і, чырванеючы, паспешліва дадала: – Раніцай памыю…

      Фрау Эльза як і не чула Любіных тлумачэнняў. Яна глядзела на Любу так, быццам бачыла ўпершыню. Позірк эканомкі абмацаў дзяўчыну ад пятак да галавы і раптам пацяплеў.

      – У цябе такія доўгія і пышныя валасы? – здзіўлена і нечакана ласкава сказала фрау Эльза. Яна зрабіла некалькі крокаў насустрач, асцярожна, як нешта вельмі каштоўнае, аберуч абхапіла Любіны валасы і, быццам узважваючы, узнёсла ўскрыкнула: – Што за дзіва, ніколі не бачыла такой прыгажосці!.. А які незвычайны колер! Чым ты іх фарбуеш?

      – Нічым, – прамармытала збянтэжаная Люба і ў думках ухваліла сябе за тое, што не мыла галавы і не карысталася фенам, бо невядома, як на тое магла адрэагаваць эксцэнтрычная, непрадказальная эканомка. – Фрау Эльза, – няўпэўнена працягвала Люба, – я хачу Вас папрасіць адрэзаць мне


Скачать книгу