Трыкутнiк караля. Яўген Аснарэўскі
ціснуць на газ і неўзабаве ўбачыў, што наперадзе замаячыла Гародня. Менавіта туды спяшаўся літоўскі прафесар.
Прыпаркаваўшыся ў цэнтры, Лiтвакас пастукаў пальцамі па рулі, злёгку паскроб яго прыемную навобмацак скураную паверхню, і дастаў з унутранай кішэні пінжака свой тэлефон. Прабегшыся па сэнсарных клавішах, ён паднёс трубку да вуха.
– Алё, – сказаў у трубцы прыемны, малады жаночы голас.
– Вікторыя, гэта Лiтвакас.
– Вы, прафесар? – голас дзяўчыны гучаў здзіўлена, і як здалося Лiтвакасу, трохі стомлена.
– Я прыехаў у Гродна і мне трэба пагаварыць з вамі, Віка.
– Вы ў Гродне? – голас суразмоўніцы Лiтвакаса стаў яшчэ больш здзіўленым.
– Так, гэта вельмі важна. Я разумею, што ўсё гэта вельмі нечакана для вас. Я прама як няпрошаны госць у разгар чаявання. Проста зразумейце, што гэта вельмі-вельмі важна, Вікторыя.
– О, вядома, прафесар. Я ўсё цудоўна разумею і ведаю, што вы не проста так прыехалі да нас у горад. У вас ёсць важная справа, і я з задавальненнем з вамі сустрэнуся, каб вырашыць яе.
– Я ведаў, што знайду ў вас разуменне, Вікторыя. Ці можаце вы быць у тры гадзіны дня каля помніка Элізы Ажэшкі?
– Хвіліначку… Так, прафесар. Давайце так і зробім.
– Дзякуй. Да сустрэчы.
– Дзякуй вам, прафесар.
Паклаўшы трубку, Лiтвакас застыў на некалькі імгненняў, а потым, рэзка адкрыўшы дзверы з машыны, пайшоў прагуляцца па горадзе і перакусіць да сустрэчы з дзяўчынай.
Віка тым часам абдумвала нечаканае з'яўленне Лiтвакаса. Яна ўсё яшчэ сядзела на ложку не адзеўшыся. Віка правяла рукамі па валасах. Незвычайны яркі і цікавы сон, прымусіў дзяўчыну задумацца пра прычыну яго з'яўлення.
– Звычайна я не бачу сноў, – сказала яна сама сабе і працягнула руку да тэлефона, які паспела адкласці на маленькі часопісны столік.
У гэты час Мечыслаў і Уладзімір абедалі дома ў гродзенскага гісторыка. Мечык даў прытулак свайму мінскаму калегу, і яны ўжо паспелі з раніцы пазаймацца ўнікальнымі артэфактамі, якія да гэтага былі знаёмыя Уладзіміру толькі па фота і апісанням сяброў. Уладзімір змог сам патрымаць у руках сярэбраную капсулу – добра вычышчаную і бліскучую.
Жонка Мечыка ўвайшла на кухню, дзе размясціліся гісторыкі.
– Смачна есцi, – сказала яна.
– Дзякуй! – хорам адказалі Мечык і Уладзімір.
– Вельмі смачна. Вы выдатна гатуеце, – зрабіў Уладзімір камплімент гаспадыні дома, якая была апранута ў хатні спартыўны гарнітурчык і як раз збірала валасы ў пучок на патыліцы.
– Вельмі прыемна, – сказала маладая гаспадыня і ўсміхнулася.
Тут у кухню ўбег маленькі сын Мечыслава. Ён кінуўся да бацькі і паспрабаваў схапіць яго за гарлавіну швэдры.
– Я ж ем, ты ж бачыш, – сказаў Мечыслаў і, усміхнуўшыся, падняў сына і пасадзіў яго да сябе на калені.
У гэты час у пакоі на гарышчы, дзе Уладзімір і Мечыслаў пакінулі свае тэлефоны побач з артэфактамі Панятоўскага,