Трыкутнiк караля. Яўген Аснарэўскі
сумеліся.
– Добры дзень, – сказала дзяўчына па-літоўску, прыемным мяккім голасам, добра дапаўняючым яе мілавідную знешнасць, – гэта вы Мiхаiлас Лiтвакас?
Карычневы чалавек злёгку пакланіўся, адвёўшы рукі трохі назад, і адказаў высокім хлапечым тэнарам:
– А вы, я ўпэўнены, і ёсць Вікторыя.
– Так… Гэта я, – дзяўчына пакланiлася.
– Вас да мяне паслаў прафесар Баранаўскас? Гэта значыць ён – гісторык, паслаў да мяне – філосафа, дзяўчыну з пытаннем па гісторыі, я дакладна зразумеў? – насмешліва спытаў прафесар.
– Гэтае пытанне вамі дасканала вывучана, прафесар. Паважаны прафесар Баранаўскас гэта ведаў і таму накіраваў мяне да вас.
– Што ж гэта за пытанне?
– Гісторыя таемных таварыстваў, прафесар.
Лiтвакас цмокнуў сваімі поўнымі вуснамі і аблізаў іх як бы на знак таго, что яго апетыт прачнуўся.
– Так-так, – сказаў ён, патупіўшы вочы ўніз, – гэтая тэма мяне вельмі цікавіць… вельмі.
Дзяўчына ўсміхнулася і з разуменнем паківала галавой.
– Ну што ж, пайшлі лепш у мой кабінет – вымавіў Лiтвакас. – А па дарозе купім пірожных, вы ж любіце пірожныя, праўда? І давайце размаўляць на вашай роднай мове, я бачу, што вы валодаеце літоўскай, але хачу, каб вам было максімальна камфортна, а ваша мова і для мяне, можна сказаць, родная.
Кабінет прафесара, куды праз сорак хвілін ён увайшоў з дзяўчынай, трымаючай скрыначку пірожных, знаходзіўся даволі далёка ад месца сустрэчы суразмоўцаў. Гэта была невялікая каморка, застаўленая ўсякай рознасцю.
Размясціўшыся ў крэсле і прапанаваўшы госці сесці, прафесар сказаў:
– А вось наш агульны сябар – майстар несці лухту з разумным выглядам, ён быў бы добрым палітыкам.
Лiтвакас змоўк, запытальна гледзячы на дзяўчыну.
– Я не буду адымаць занадта шмат вашага часу…
– Ды што вы? Не стрымлівайце сябе, я не спяшаюся.
– І ўсё ж… Мне, канешне, было б цікава праслухаць лекцыю па гісторыі таемных таварыстваў васемнаццатага стагоддзя, бо я чула пра тое, які вы выдатны лектар, прафесар, – Лiтвакас злёгку нахіліў галаву і пастукаў пальцамі па стале, – але я, паўтаруся, не хачу ў вас адымаць шмат часу…
На гэтых словах дзяўчына лёгкім, хуткім рухам дастала складзеную ўдвая паперку і, разгарнуўшы яе, паклала на стол перад прафесарам. Да паперкi яна дадала дзве фатаграфіі, на кожнай з якіх было адлюстравана па адным прадмеце: на першай – серабрыстая капсула, на другой – маленькая чырвоная скрыначка.
– Вось тэкст, – сказала Віка, паказваючы на паперку ў сваёй руцэ, – які мне вельмі хацелася б зразумець. Ці можаце вы растлумачыць сэнс? Тэкст напісаны на сапраўдным пергаменце і знойдзены ў футляры, – дзяўчына ткнула пальчыкам у фота, – а футляр у срэбнай капсуле. Яна на іншым фота.
Дзяўчына дастала яшчэ некалькі фотаздымкаў, якія паказвалi знаходкі з розных бакоў, і, склаўшы рукі на грудзях, сядзела моўчкі,