Дыялогі з Богам (зборнік). Валянцін Акудовіч

Дыялогі з Богам (зборнік) - Валянцін Акудовіч


Скачать книгу
ранак яны чамусь калыхаліся.

      – Гэта скразняк.

      – Трэба шчыльней зачыняць дзверы.

      – Я не баюся скразнякоў.

      – У вас не знойдзецца голкі з ніткай? Я добратакі абнасіўся ў дарозе.

      – Чаму ж не. Я шыю і людзям, і анёлам.

      – Я ўпраўлюся сам, мне б толькі начынне…

      – Мы наглядалі за вашай хатай, але думалі, што яна абтрусіцца, пакуль вы вернецеся. Хата без гаспадара, як сабака, хутка дзічэе.

      – Чалавек без хаты – таксама.

      – Яе можна яшчэ паправіць.

      – Хату паправіць можна…

      – То хадзем, я дам напіцца.

      – Дзякуй, я трохі пазней зайду.

      – А вам не расхочацца?

      – Піць, можа, і расхочацца, але голка з ніткай усё роўна будуць патрэбнымі.

      Хлеў ад самых дзвярэй быў завалены ламаччам. Ён перакінуў сёе-тое з кута ў кут і вызваліў з-пад рыззя варштат.

      – Чаго я сюды прыйшоў? – запытаўся чалавек.

      – Я сам хацеў пра гэта запытацца, – сказаў варштат.

      – Ну, то пытайся.

      – Твой бацька збудаваў жытло, выкапаў студню, змайстраваў варштат. А што зрабіў ты?

      – Я бавіўся жыццём, як цацкай, пакуль не апрыкла. А цяпер вось думаю, якога яшчэ ражна мне трэба. Ты не ведаеш?

      – Чалавеку нічога не трэба, абы было што рабіць. А работа ёсць заўсёды. Таму чалавеку нічога не трэба.

      – Хіба чалавек – усяго толькі прылада?

      – Чалавека выпраўляюць сюды не на пагулянку. Так лічыў твой бацька. І той, хто не лянуецца, будзе мець пасля ласку на тым свеце, а лайдака зноў вернуць, каб рабіў тут самую брудную работу.

      – Мне хапіла аднаго разу, болей я не хачу.

      – Тады бярыся за справу. Можа, яшчэ паспееш…

      – Каб жа я ведаў, за што мне брацца…

      – А чаму цябе навучылі?

      – Хадзіць па дарогах і без дарог.

      – Хада – гэта не работа, хада – гэта шлях да работы. А калі ты прыходзіў, дык што там рабіў?

      – Калі я прыходзіў, то ішоў далей.

      – Дык ты пасвіў вецер, – здагадаўся варштат.

      На падворку суседа бязладна скакала сякера. Ён падумаў, што яму не абысціся без сякеры, і пайшоў праз дарогу да суседа.

      Пасярод занядбанага двара стаяў маленькі вазок з брызентавымі крыламі. Дробны, як згублены грошык, гаспадар кінуў абчэсваць бярозавы калок і з ахвотай патлумачыў:

      – Раней я хацеў змайстраваць драбіну на неба, але пасля ўзважыў: ну, усцягнуся туды, і што? Буду сядзець на драбіне, як жаба на карчы.

      – Калі паляціш, накінь кажух. На небе халадней, чым на зямлі.

      – Я сена нацерушу і посцілкай падаткнуся.

      – А куды табе трэба?

      – Абы ад зямлі адарвацца. Каб ты адно ведаў, як яна мне апрыкла.

      – Ці вернешся?

      – Не ведаю. Дзяцей у мяне не было, а жонка памерла. Цяпер куды закарціць, туды і палячу. Ніхто за крысо не трымае.

      – Сякеру з сабой возьмеш?

      – На халеру яна здалася? Яшчэ зваліцца каму на галаву.

      – Ну, тады ляці.

      – Можа, дзе жонку сустрэну…

      – Жанчыны на неба рэдка


Скачать книгу