Дыялогі з Богам (зборнік). Валянцін Акудовіч

Дыялогі з Богам (зборнік) - Валянцін Акудовіч


Скачать книгу
трэба саромецца. Я гэтага аніяк не разумею. Тым болей, што інакш мы і не можам. Калі ў каго карак вызваліцца надоўга, дык ён нудзіцца, не ведае, навошта жыць, і нават, здараецца, вар’яцее.

      Натуральна, я не мог ухваліць тыя настроі, што раптам запанавалі сярод надта сарамлівых. Пакідалі работу і крычаць на кожным рагу: досыць зневажаць сябе перад усім светам!

      – Толькі таму свету і спраў углядацца, хто там сябе зневажае, – кажу я ім.

      А яны мяне не слухаюць і, дзе ні сустрэнуцца, распачынаюць дыскусію. Адзін прапаноўвае сланоў з Індыі завезці, каб замежныя аматары не на нашых карках, а на слановых гойсалі, другі раіць шыі намыльваць – маўляў, хто ні сядзе, дык адразу скоціцца, а нейкі аграном з Капыля дадумаўся: на галовах, кажа, трэба хадзіць.

      – Смеху варта такая дыскусія, – кажу я ім. – На сланоў адкуль грошай набрацца, шыі ў нас і без таго чужымі азадкамі адпаліраваныя, а што да галавы, дык мы спрадвеку дагары нагамі ходзім.

      Сказаў так і пайшоў ад іх. А тут якраз па дарозе крамка, дзе павелічальныя шкельцы прадаюць. Я ўсцешыўся, не пашкадаваў грошай і подбегам да аднаго – прозвішча называць не буду, вы яго ўсе добра ведаеце. От жа чалавек! Не шкадуючы Бог розуму адваліў. Пра што ні запытайся, на ўсё адказ мае. Прафесар, адным словам.

      Заходжу і адразу:

      – Дыскутуюць, – кажу.

      – Як яшчэ лаўчэй нахіляцца? – узрадаваўся прафесар.

      – Ды не. Выпрастацца хочуць.

      – Не можа быць…

      Вялікі чалавек, а тут разгубіўся. Абхапіў галаву і бегае па стале, як ашпараны прусак. Я шкельца пад вока падсунуў і сачу, каб прафесар ад хвалявання не зваліўся на падлогу.

      – Не можа быць, – мармыча. – І жменяй скублі, і па каліўцу шморгалі. Са стагоддзя ў стагоддзе скублі, з года ў год шморгалі. Адкуль гонар?

      – Ды не ад гонару, – удакладняю. – Ад сораму. Апошнія мае словы настолькі ўразілі прафесара, што ён, Богам прызначаны адказваць, запытаўся:

      – А гэта што такое?

      – Халера яго ведае!

      – От жа і я так думаю, што гэта не навуковая субстанцыя, бо па навуцы ніяк не выходзіць выпрастацца.

      І пабег далей.

      Шкада мне зрабілася прафесара. Ну колькі яго засталося, на два разы ў сральню схадзіць. Амаль усяго сябе аддаў чалавек справе, і на табе…

      Абгарадзіў я стол, бы мурам, важкімі кнігамі са збору класіка жменяй скубсці і па каліўцу шморгаць, уздыхнуў засмучана і ўжо збіраўся развітацца, як нечакана прафесар ускараскаўся на небяспечную вышыню аднаго з фаліянтаў ды крычыць:

      – І хай сабе! Як выпрастаюцца, дык лаўчэй будзе і жменяй скубсці, і па каліўцу шморгаць.

      – Прафесар, трымайцеся, – залямантаваў я ў адказ.

      Ледзьве паспеў. Злавіў прафесара ўжо ля самай падлогі, і то адно таму, што добра натрэніраваны нахіляцца.

      Аднёс прафесара ў ложак, а сам пайшоў.

      Іду па вуліцы і разважаю: ад вялікага сораму да пыхлівага гонару адзін крок.

      Як у ваду глядзеў.

      Неўзабаве абганяе мяне адзін з тых, надта сарамлівых.

      – Куды, – пытаюся, – бяжыш?

      А ён, з падскокам, адказвае:

      – Бягу


Скачать книгу