Бітва пад Оршай 1514 года. Пётр Друждж

Бітва пад Оршай 1514 года - Пётр Друждж


Скачать книгу
да катэгорыі заможных. І гэтая заможнасць мела выраз не толькі ў багацці асобных людзей, але праяўлялася ў стане гарадскога бюджэту. Гарады стварылі ўласную скарбовую сістэму. Даходы здабываліся не толькі дзякуючы вядзенню гаспадаркі, але таксама браліся з манаполій, адміністрацыйных і гаспадарчых пошлін, гарадскіх падаткаў. Дзякуючы ўсім гэтым захадам у вялікіх гарадах канцэнтраваліся вельмі значныя сумы грошай. Гэта стварала магчымасці для крэдытавання. Гарады альбо найзаможнейшыя мяшчане пачалі забяспечваць наяўнымі грашыма не толькі прыватных асоб, але таксама дзяржаву і манарха. Найбольш вядома такой дзейнасцю фамілія Бонэраў. Менавіта яны стварылі ў Кракаве першы банк, які абарочваў сродкі, досыць значныя як на польскія варункі. На жаль, узбагачэнне ў дзяржаве слаба ўплывала на фінансавы стан каралеўства. Каралеўскі скарб быў вычарпаны і расстроены яшчэ ў часы Уладзіслава ІІІ Варненскага. Паляпшэннем яго стану паміж іншых спраў спрабаваў займацца Казімір Ягайлавіч. Але ён не адважыўся на фундаментальную рэформу скарбу і задавольваўся сродкамі, якія давалі толькі часовы эфект. Не лепей, па старых узорах, дзейнічалі Ягелоны, якія сядзелі на польскім і літоўскім троне пасля яго. У далейшым часе адзінымі сталымі крыніцамі фінансавання, якія меў кароль, з’яўляліся даходы з землеўладанняў, здабычы солі і волава, манетнага двара, мытаў і падатку на нерухомасць. Нягледзячы на тое, што гэтых крыніц было даволі шмат, даходы з іх былі нерэгулярныя і нізкія. Яны аддаваліся пад заклад (у заставу) па меры патрэбы. Мноства старостваў былі аддадзеныя альбо цалкам, альбо часткова абцяжараны на доўгія гады наперад. У заставу перадаваліся таксама мыты і падатак на нерухомасць. Распаўсюджанай з’явай з’яўлялася перадача даходаў, у асноўным з зямельных маёнткаў, у якасці ўзнагароды за заслугі – на вызначаны час альбо да канца жыцця. Гэта вяло ў рэшце рэшт да ўстанаўлення надзвычайных падаткаў. Яны сталі асабліва “папулярныя” ў гады Трынаццацігадовай вайны і з тых часоў шырока выкарыстоўваліся на практыцы.

      Падаткі найчасцей ухваляліся ў выпадку пагрозы іншаземнага нападу. Надзвычайныя падаткі накладваліся таксама на духавенства. Гэта быў г. зв. subsidium charitativum, які ўхваляўся сінодам. Зразумела, нездавальняючы стан скарбу адмоўна ўплываў на ваенны патэнцыял дзяржавы. У Польшчы павінны былі адбыцца карэнныя перамены ў арганізацыі ўзброеных сіл і як вынік – адмова ад архаічнага паспалітага рушэння на карысць прафесійных падраздзяленняў найманых жаўнераў (аб саміх зменах і прынцыпах ваеннага мастацтва Новага часу гл. далей). У рэшце рэшт гэта прыводзіла да стварэння сталага войска, няхай невялікага па колькасці, але здольнага супрацьстаяць татарскім і турэцкім набегам, якія ўсё больш узмацняліся.

      Сталае войска было немагчыма нават уявіць без рэформы скарбу. Праўду кажучы, раз-пораз паяўляліся галасы за ўхваленне пастаянных падаткаў на фарміраванне і ўтрыманне 5500 вершнікаў і 1000 пяхоты. Аднак на практыцы спробы хоць часткова рэалізаваць такую


Скачать книгу