Бітва пад Оршай 1514 года. Пётр Друждж

Бітва пад Оршай 1514 года - Пётр Друждж


Скачать книгу
Але ўсё засталося вісець у паветры. Адзіным вынікам з’езду стала пагадненне паміж Янам Ольбрахтам і Уладзіславам, у якім абодва манархі абяцалі падтрымаць адзін аднаго ў выпадку бунту падданых. Яны пагадзіліся таксама прытрымлівацца мірных стасункаў паміж Венгрыяй і Польшчай.

      Як бачна, гэтыя пастановы разыходзіліся з дамовай 1492 г. Былі абыдзены маўчаннем узаемныя дзеянні супраць туркаў. Такім чынам, агульная акцыя ягелонскіх дзяржаў не бралася пад увагу. Акрамя таго, сабраныя падаткі на вайсковыя патрэбы аказаліся недастаковымі. З-за гэтых прыкрых няўдач Яну Ольбрахту нічога іншага не заставалася, як шукаць з туркамі па меншай меры перамір’я. Яно было заключана 28 чэрвеня 1494 г. Зрэшты, самі туркі прапаноўвалі падпісаць яго яшчэ годам раней.

      Ян Ольбрахт, зразумела, не адмовіўся ад барацьбы з Асманскай імперыяй. Пачатак 1497 г. працякаў пад знакам ваенных і фінансавых прыгатаванняў да выправы. Планавалася здзейсніць яе адразу пасля сканчэння перамір’я. Кампанія распачалася ў жніўні 1497 г. З ваеннага пункту гледжання яна была значным мерапрыемствам. Дастаткова сказаць, што ў войска было сабрана 80 тысяч жаўнераў і 30 тысяч падвод. Апрача паспалітага рушэння, удалося сфарміраваць немалы найманы кантынгент, а таксама прыцягнуць дапаможныя сілы з Мазовіі і ад крыжакоў. На жаль, няўдачай адразу абярнуліся палітыка-дыпламатычныя дзеянні. Нягледзячы на шматразовыя захады, Яну Ольбрахту не ўдалося схіліць да ўдзелу ў выправе свайго брата Уладзіслава, караля Чэхіі і Венгрыі. У апошнюю хвіліну палякі зноў звярнуліся да Венгрыі і яе караля з просьбай аб падтрымцы. Кароль, аднак, у гэты час знаходзіўся ў Чэхіі, а ўладу ў Венгрыі пакінуў нядобразычліваму ў дачыненні да Польшчы, і ў асаблівасці – Яна Ольбрахта, Іштвану Запольяі. Адказ быў адмоўны. Венгерскі бок спасылаўся на існуючы мір з Турцыяй. У Польшы разлічвалі таксама на дапамогу іншага брата караля – Аляксандра. Вялікі князь літоўскі быў зацікаўлены ў наступе на туркаў. Гэта магло аслабіць крымскіх татар, саюзнікаў Масквы. Аляксандр вырушыў на чале войска, але да Малдавіі не дайшоў з-за адкрытага супраціву літоўскіх магнатаў. Гэтая выправа скончылася на Валыні.

      Аднак галоўнай прычынай беспаспяховага сканчэння ваеннай кампаніі супраць Турцыі была пазіцыя ненадзейнага малдаўскага гаспадара. Стэфан не толькі не ўзаемадзейнічаў з войскам Яна Ольбрахта, але нават не захоўваў нейтральных паводзін. Спачатку ён пагадзіўся на пераход польскага войска праз малдаўскія землі. Ён пакінуў за сабой права злучыцца з польскай арміяй толькі над Дунаем. І слова свайго не стрымаў. Здаецца, што адной з прычын менавіта такіх паводзін гаспадара была боязь, што падчас выправы ў Турцыю кароль Польшчы захоча пазбавіць яго ўлады і на малдаўскі трон паставіць каралевіча Жыгімонта. Малдаўскі гаспадар непрыемна здзівіў польскае камандаванне. 17 жніўня перад польскім каралём сталі малдаўскія паслы і абвясцілі, што Стэфан ёсць падданым султана. Яны запатрабавалі вываду польскага


Скачать книгу