Бітва пад Оршай 1514 года. Пётр Друждж

Бітва пад Оршай 1514 года - Пётр Друждж


Скачать книгу
сталі Польшча і Вялікае княства Літоўскае. Складанай справай аказалася каардынацыя польскай і венгерскай палітыкі ў дачыненні да Турцыі. Трэба таксама памятаць, што Стэфан Вялікі не адмовіўся ад прэтэнзій на Пакуцце. Гэта стала ў далейшым іскрай для разгарання новага канфлікту.

      Менавіта Пакуцце, лясісты край, які ляжаў у паўднёвай частцы Рускага ваяводства паміж Днестрам, Быстрыцай, Карпатамі і малдаўскай мяжой, было каменем нязгоды ў польска-малдаўскіх дачыненнях. Калі Стэфан Вялікі даведаўся пра смерць Яна Ольбрахта, ён вырашыў паказаць яго пераемніку Аляксандру, што менавіта Малдавія, а не Польшча, мае поўныя правы на Пакуцце. Каб дэманстрацыя намераў была паўнавартаснай, ён здзейсніў рабаўнічы напад на спрэчную тэрыторыю. У гэты час на ўсходзе ішла літоўска-маскоўская вайна, з-за чаго кароль Аляксандр не меў магчымасці належным чынам зрэагаваць на падзеі. Ён не хацеў таксама праз хуткапальныя дзеянні сапсаваць стасункі з гаспадаром, імкнуўся паводзіць сябе ў дачыненні да Стэфана па-згодніцку. Малдаўскі гаспадар, набраўшыся смеласці ад такога стаўлення польскага караля, заняў Пакуцце восенню 1502 г. Малдаўскія атрады, пераправіўшыся праз Днестр, у сваіх дзеяннях нават падышлі да Камянца-Падольскага.

      Становішча Польшчы крыху палепшылася пасля смерці Стэфана Вялікага ў 1504 г. На троне ў Сучаве сеў яго сын Багдан ІІІ Аднавокі. Польшча вырашыла ўмяшацца ў малдаўскія ўнутраныя справы і пры спрыяльных абставінах забраць сабе Пакуцце. Гаспадар Багдан не быў адзіным прэтэндэнтам на трон у Сучаве. На Падоллі, у замку Зінькаў жыў іншы кандыдат – Пётр, унук колішняга ўладара Малдавіі Пятра Арона. Каб пазбавіцца грознага канкурэнта, Багдан паспрабаваў злавіць яго ў свае рукі. З гэтай мэтай на Падолле быў высланы атрад, які налічваў некалькі соцень жаўнераў. У канцы снежня 1504 г. яны напалі на Зінькаў. Аблога замка, аднак, была няўдалай, бо на дапамогу прыбыло фарміраванне польскай паточнай абароны. Польскае войска перамагло малдаван у сутычцы пад сценамі зінькаўскага замка. Гэтая маленькая, але вельмі патрэбная перамога, аднак, не была выкарыстана да канца. Аляксандр замест таго, каб распаліць грамадзянскую вайну ў Малдавіі праз ваенную падтрымку Пятра, закрыў вочы на гвалт на польскай тэрыторыі. Ён задаволіўся прапановамі Багдана, які імкнуўся да збліжэння з польскай дзяржавай, знаходзячыся пад моцным ціскам шляхецкай апазіцыі і ўсведамляючы жаданне Турцыі поўнасцю падпарадкаваць сабе Малдавію. Каб зрабіць гэтае збліжэнне рэальным, ён прапанаваў за руку Лізаветы, сястры караля Аляксандра, вярнуць Польшчы Пакуцце. Польскі бок прапанову прыняў, але не збіраўся прытрымлівацца заключанага пагаднення. У Сучаву было накіравана польскае пасольства, якое папрасіла Багдана ў знак шчырасці сваіх намераў спачатку вярнуць Пакуцце. Паводле пасольскай прамовы, яно было б перададзена назад Малдавіі ў якасці шлюбнага пасагу каралеўны. Гаспадар прыняў такія ўмовы і пачаў рыхтавацца да вясельных урачыстасцей. Ён выслаў нават у Венецыю купцоў,


Скачать книгу