Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік). Віктар Казько

Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік) - Віктар Казько


Скачать книгу
у тых жа кратах назіральнае шкло, падобныя на байніцы кулямётных гнёздаў акенцы-вадамёты. Чорныя «варанкі» ахоўнага колеру ды яшчэ з камуфляжамі пад вусеня-лістаеда, далёка не раўня будзённа-звычным міліцэйскім – шырока прасторныя, змрочна-змяшчальныя. I ішлі яны дзяржаўна, нехапатліва, як здольны хадзіць у зацішку зялёнага гаю цяжкія танкі, паўзлі, грэбліва і смуродна акурваючы лішкам, перанасычанасцю прытоенай у іх сілы, усведамляючы гэтую сваю сілу, усё цывільна хапатлівае, інтэлігентна дакучлівае, шморганае. Свежапамытыя палымяныя і мірныя пажарныя машыны здаваліся ў атрутна-зялёнай іх засені проста ёлачнымі ўпрыгожваннямі. Як твар немаўляці, анёла-херувіма сярод іх былі чыстыя і нявінныя вёрткія медыцынскія “хуткія дапамогі”.

      Каму толькі яны былі павінны дапамагаць? Па якім нябожчыку, што за сляза тая пякучая, сляза ўсенароднага гора са стратай прытомнасці і свядомасці была павінна праліцца, калі картэж, механізаваная раць каля брамы Маскоўскіх могілак складала больш за сотню розных машын? Што за вораг раптоўна з’явіўся ў горадзе Мінску? Напалеон са сваім войскам паўстаў з магіл і па Маскоўскім тракце рушыў сюды ўсіх сваіх забітых і тапельцаў з пераправы на Беразіне, а мо пракручвалася нанава “аперацыя Баграціён” і гораду ішло вызваленне? Каго і ад каго тут гэтая раць была павінна бараніць: жывых, што з кветкамі ў руках запоўнілі плошчу, ці мёртвых, што пакорліва і назаўсёды леглі пад магільныя пліты?

      Уваход на Маскоўскія могілкі, шырокія вароты з несуцешна і высока, як скульптурная група калгасніцы і рабочага над уваходам на ВДНГ, жалобнай постаццю жанчыны над імі, якая толькі што страціла сына ці дачку, былі ў некалькі радоў ачэплены курсантамі Мінскай школы міліцыі. Уздоўж гэтага ачаплення хадзіў невысокі, каржакаваты падпалкоўнік з мегафонам у руках і заклапочанасцю аратага на стомленым сялянскім твары, у добра паношаным ужо шынялі, больш падобным на брэзентавік пасляваеннага старшыні не надта заможнага калгаса. Групы міліцэйскіх чыноў больш высокага звання. Шматлікія групоўкі людзей у цывільным, у ананімнасці твараў каторых за вярсту прачытвалася іх прыналежнасць. Яны былі раскіданы як кветкі сярод чартапалоху ці, больш дакладна, як чартапалох у полі кветак – у вялізным ужо натоўпе на плошчы каля Маскоўскіх могілак. I было дзікавата і незразумела адчуваць нейкую ярую і непрыхаваную варожасць да гэтых позніх восеньскіх кветак, варожасць людзей, у каторых кветак не было. Нібы кветкі былі ў нечым вінаватыя перад імі. Ці зусім ужо то былі не кветкі, а плашчы тарэадораў, што цвялілі вока. I нявер’е ў іх, недавер гэтым астрам і гваздзікам хутка зрабіліся ўсеагульнымі і пераважнымі. Нявер’е адно аднаму і адно да аднаго, нібыта ўсе тут былі сексотамі, з кветкамі і без. Кветкі, здавалася, на вачах вялі – некаторыя з людзей трымалі іх рукамі пад горла – марнелі ад сцюдзёнай зябкасці полудня і здушанасці чалавечага дыхання, духу паліцэйшчыны і сакрэтнага дазнання, што быў учынены на плошчы ўсім прысутным. У паветры адчувальна


Скачать книгу