Братэрства. Алесь Карлюкевiч
свободу
глядели
через —
как глядят в смотровую щель!
Но и вас сносило наземь, косо,
сжав коня кусачками рейтуз.
«Ах, поручик, биты ваши козыри».
«Крою сердцем – это пятый туз!»
Огненное офицерство!
Сердце – ваш беспроигрышный бой.
Амбразуры закрывает сердце.
Гибнет от булавки
болевой.
На балкон мы
вышли. Внизу
шумел Львов.
Он рассказал мне свою историю. У каждого
офицера есть своя история. В этой была
женщина и лифт.
«Странно», – подумал я…
Побач з вёскай Пціч, дзе жыў «лейтэнант Загорын», на другім беразе ракі Пціч – старажытныя Дудзічы, радзіма многіх знакамітых асветнікаў, святароў, пісьменнікаў, ды і проста добрых і цікавых людзей. Краязнаўца, этнограф, пісьменнік, перакладчык Аляксандр і кампазітар Міхал Ельскія, скульптар Карл Ельскі, паэт Уладзімір Дудзіцкі… Адсюль родам – і маці рускага паэта, празаіка, перакладчыка Валерыя Ліпневіча. Між іншым, і зараз, зіму праводзячы ў падмаскоўнай Рузе, ён улетку і ўвосень гасцюе на радзіме мамы, дзеда і бабы. Дзед – Васіль Іванавіч Бардзіян, 1891 года нараджэння, скончыў у Дудзічах чатыры класы царкоўна-прыходскай школы. У грамадзянскую вайну ганяўся за бандамі Махно. Бачыў камандарма Будзённага. Быў адным з першых старшыняў калгаса ў Дудзічах. У пухавіцкай вёсцы Валерый Ліпневіч напісаў сваю першую паэтычную кнігу «Трава і дождж». Пасля ў дзедавай хаце пісаліся многія вершы для кніг «Цішыня», «Дрэва і рака», «Невядомая планета».
– Першы дудзіцкі верш напісаны мною ў 13 гадоў, пасля лета і доўгай дарогі да цягніка – 12 км пешшу, ды са слязьмі на вачах ад развітання з бабуляй і дзедам, – расказаў мне Валерый Ліпневіч.
Пра Дудзічы і ваколіцы, пра Андрэя Захарэнку ёсць старонкі і ў мастацкім нарысе ці нават аповесці В. Ліпневіча «У крэсле пад яблыняй», творы, які надрукаваны ў часопісе «Новый мир» у 2006 г. А ўваходзіў Андрэй Андрэевіч у літаратуру як мастацкі і жыццёвы вобраз спярша праз верш А. Вазнясенскага.
Вайну сустрэла ў Зазерцы…
Вандруючы па розных куточках Мінскай вобласці, найчасцей зазіраю ў Пухавіцкі раён. Ведаю, што кожная сустрэча прынясе нешта новае для маёй памяці. Магчыма, паслухаю кагосьці з людзей сталага веку – і знайду новую характарыстыку таго ці іншага тапоніма, даведаюся сакрэты назвы паселішча, запішу ёмкае слоўца. А хтосьці раскажа гісторыю, перададзеную бацькамі ці дзядамі. Гісторыю пра свой уласны радавод альбо пра мінулую вайну. Здараецца, што «пухавіцкія памяткі» знаходжу і далёка ад нашай радзімы. Як вось і ў гэтым выпадку…
Гартаючы адзін з пісьменніцкіх даведнікаў, сутыкнуўся з лаканічнай інфармацыяй пра тое, што руская пісьменніца Іна Растоўцава частку свайго дзяцінства ў час Вялікай Айчыннай вайны правяла ў Беларусі. Ведаючы Іну Іванаўну па грунтоўных літаратуразнаўчых публікацыях, перакладах паэзіі (у тым ліку і надрукаваных у мінскім часопісе «Всемирная литература»), адважыўся напісаць у Маскву. Так пачалося новае адкрыццё звычайнай чалавечай