Светильник жизни. Борис Огнев
все мысли предоставить,
Чему душевно улыбаться?
«Мне не забыть того пути,
Когда я шёл и всей душой
Был рад в редакцию идти!» —
Так скажет журналист любой.
2007
Навек я твой
(паэма)
1
Навек я твой – і гэтым ганаруся,
Навек я твой – і хвалямі жыцця
Я, беларус, нібыта захлібнуўся,
Адчуўшы голас славы пачуцця.
Я ганарусь, што тут я нарадзіўся,
Я ганарусь, што моцна так люблю…
Я ганарусь, як кожны ганарыцца,
Адчуўшы дух і старану сваю.
І я люблю цябе, мая Радзіма,
Люблю палёў, лясоў той ціхі шэпт,
Мяне ты, быццам маці, нарадзіла,
І даражэй ты мне за цэлы свет!
І я люблю цябе, мая старонка,
Люблю за сіні верасовы дол,
Люблю за спевы птушанятаў звонкіх,
За твой жыццёвы, радасны прастор!
Люблю цябе я за тваю красу,
За гоман лесу і жытнёвы пах,
І светлы нарыс за сабой нясу,
Хай свет адчуе нашых крылаў мах!
І праз тваю гісторыю я чую,
Што палюбіў цябе я незнарок.
Люблю цябе я. як сваю матулю,
І з той любві я атрымаў урок…
І навучыўся я любіць цябе
Ад прашчураў сівых – сваіх бацькоў,
Якія і ў шчасці, і ў журбе,
Адстойвалі цябе і лілі кроў.
2
А чаму ўсё ж завуць цябе «Белая Русь»,
І чаму пад бялявымі крыламі?
І чаму я табой, як нікім, ганарусь?
А таму, што ты родная, мілая.
А таму, што бялявы твае валасы,
І таму, што сарочкі бялявы,
І таму, што ўзімку бялеюць снягі,
А ўлетку на ўзрэччы – туманы.
Я ўсім раскажу пра сваю старану,
Я ўсім раскажу пра Радзіму,
Каб праславіць цябе, каб узвысіць адну,
Каб адчулі цябе хоць гадзіну.
Ты жыві, ты квітней, дарагая мая,
Ты ў жыцці, быццам сонейка, свеціш,
І скажу я ўсім: «Ты – радная зямля,
А мы ўсе твае малыя дзеці!»
Мы кахаем цябе, і мы любім цябе,
Ты адна нам даруеш жыццё.
І не згінула ты ні ў агні, ні ў журбе,
Ты прайшла, пераможца, праз усё.
Пакланюся цябе ў самы дол галавой,
Пакланюся цябе нездарма,
За цябе нашы продкі плацілі крывёй,
За цябе, о святая зямля!
Хай нікто і нішто не пакрыўдзіць цябе,
Хай да самага веку шануюць,
Хай крыніцай святла і агню ў цемнаце
Твае месцы ўсю вечнасць красуюць!
3
Гісторыю вядзеш, мая Радзіма,
Ад Полацкага княства, ад зямлі,
Якая мела Рагвалода-сына,
Якую ён любіў і бараніў.
Была дачка ў Рагвалода-князя,
І клікалі яе Рагнедай усе,
І чутка па-за межы расплылася
Аб прыгажуні – князевай дачцэ.
З-за межаў прыязжалі ў княства сваты,
Хацелі ад Рагнеды