Светильник жизни. Борис Огнев
гукаў тваіх
Мне ў сэрца запала…
Я душою прыціх,
Быццам слоў не хапала.
І хачу я, каб вы
Ўсе разам адчулі
Гукі слоў тых жывых
Нашай мовы-матулі!
2006
Беражыце спадчыну
Беражыце спадчыну бацькоў,
Бо для нас яе няма цаны,
За яе пралілі кроў сыны
Без усякіх там дарэмных слоў.
Беражыце спадчыну, бо ўраз
Знікнуць яна можа, і тады
Не пазбегнуць нам такой бяды —
Строгі прыгавор выносіць час.
Беражыце спадчыну для ўсіх,
Бо яна – адзінае, што ёсць.
Праз яе мы бачым прыгажосць,
Роднай мовы казачны разліў.
Беражыце спадчыны сляды,
Бо яны нам ісціну нясуць,
Увесь народ і нацыю вядуць.
Беражыце спадчыну заўжды!
2006
Патрыятызм
Хто патрыёт сваёй Радзімы,
Хто сэрцам чуе яе плынь,
Той Беларусь сваю не кіне,
Хоць застанецца ён адзін.
І праз гады сваёй няволі
Паўстала з пеплу старана,
І хай не прыйдзецца ніколі
Чуць слова страшнае «вайна».
Няхай патомкам будзе воля,
Хай Беларусь увек жыве,
І хай не прыйдзецца ніколі
Сынам быць нашым у журбе.
І хай не прыйдзецца ніколі
Нам на кагосьці працаваць,
І каб заўсёды з лепшай доляй
Сваю Радзіму ўсхваляць.
І як бы там не павялося,
Заўсёды памятаць аб ёй,
І мець на ўвазе – мы не госці,
І быць з Радзімаю сваёй!
2006
Сяброўства
Той сябар лепшы, хто не хлусіць,
Хто мае чэсць быць сябрам вашым,
А хто падманвае ці, мусіць,
Пярэчыць вам, той сябар страшны.
Але сяброўства для мяне —
Ёсць паважанне між людзей.
Сягоння гэта толькі ў сне,
Але не так было раней —
Сябры старыя неразлучны,
Стаяць адзін за аднаго,
Дэвіз у іх адзіны гучны —
Надзея, вера і любоў.
І хоць сяброў такіх нямнога,
У бядзе амаль не знойдзеш іх,
Заўсёды думай пра старога,
Бо новага не знойдзеш ты.
Надзея, вера і любоў
Пачуцці розныя ў людзей,
Аднак ніколі не знікаюць
Надзея, вера і любоў —
Яны натуры акрыляюць.
Надзея мары ўсе гартуе,
Вядзе да лепшага настрою,
І думкі людзям прапануе,
Каб не здаваліся без бою.
І каб заўжды была надзея,
У душы была б заўжды вясна,
Яна б агнём гарэла ў цемры,
Народы б за сабой вяла.
А вера, што бы ні было,
Ніколі сэрца не кідае,
І не пакіне аднаго,
Заўсёды памяць астаўляе.
Яна таксама, як надзея
Народы за сабой вядзе,
І пешчыць цеплынёю сэрцы,
Каб