Светильник жизни. Борис Огнев
вецярок,
І хмары хутка разагнаў.
Я доўга памятаў, як раз
Ад навальніцы ўцякаў.
2007
Адно натхненне
Адно натхненне мне – Радзіма.
Я з ёю ў сэрцы праз гады
Іду да матчынай хаціны,
Дзе правадзіў свае часы.
І бачыў я, як сонца ўранні
Свяціла промнямі ў акно,
Як урачыста на світанні
Мне грэла душу ўсю яно.
І бачыў я, як лес улетку
Сваёй ліствою красаваў,
І як зімою ўсе палеткі
Снег завірухай апранаў.
І бачыў я, як птушкі, рыбы,
І ўсё, што жыва на Зямлі,
Дзе нарадзіліся і жылі,
Другога месца не знайшлі.
Вось так і людзі: нарадзяцца,
І дзе маленства правядуць,
Да тога месца маюць ласку,
З ім у сэрцы праз жыццё ідуць.
2007
Апошні снег
Яшчэ ляжыць апошні снег,
Але чуваць ужо вясну,
І сонца грэе белы свет,
І праганяе прэч зіму.
На дрэвах почкі набухаюць,
І птушкі радасна пяюць,
Вясну ўсе людзі сустракаюць,
І з ёю радасней жывуць.
Вясна прыроду апранае,
І ручаём сваім звініць,
А лес і поле, – усё губляе
Зімы збялелыя снягі.
Яшчэ ляжыць апошні снег,
А сонца грэе ўжо зямлю,
Вясна прыходзіць – чуйце ўсе,
Вясна, прыходзь, цябе люблю!
2007
Блакітнае неба
Прыгожае неба ўлетку!
Празрыстае, сіняе, чыстае!
Пад ім заквітнеюць палеткі
Радочкамі кветак агністымі.
На небе аблокі прыгожыя
Плывуць, нібы хвалі, удалеч.
І думкі ідуць спадарожныя,
Каб неба такім захавалась.
Каб нашы сыны, нашы ўнукі
Пабачылі неба блакітным,
Каб вой самалётаў не чулі,
А неба каб бачылі чыстым.
Каб нашы патомкі не чулі
Той гул кананады і жах,
І стрэльбы, варожыя кулі,
І страшных пажараў размах.
А толькі каб чулі патомкі
Спяванне драздоў, салаў’ёў,
Каб бачылі неба бясконцым,
А ў ім – нашых родных буслоў.
2007
Заклік
Даўно лі тыя лозунгі прынялі:
«Ад цемры ды ад гора да шчасця і святла»?
Забылі іх, ці мо не ўспаміналі?
Аднак амаль нідзе няма святла.
Даўно лі мы крывёй сваёй кляліся,
Што Бацькаўшчыну мы не прададзім,
Не так даўно ад Маці адракліся —
А Маці – ад Радзімы, ад зямлі!
Даўно лі мы часіны ўспаміналі,
Як лютая вайна касіла нас,
І лілі слёзы, і не абміналі
Герояў тых, што баранілі нас?
Але цяпер змяніліся настроі,
І хутка мы не будзем успамінаць
Усіх, хто ваяваў, усіх герояў,
Якіх мы ўжо не будзем адчуваць…
Адумайцеся,