Двое на вуліцы. Янка Сіпакоў

Двое на вуліцы - Янка Сіпакоў


Скачать книгу
а потым хуценька, нібы злодзей, запіхнуў мядзведзіка за цёплую батарэю і адразу ж выпрастаўся – нібыта нічога і не рабіў.

      Пастаяў крыху, зноў чамусьці прыслухаўся. І вось тут, зрабіўшы галоўную, як яму здавалася, справу, што і вяла яго сюды, і была яго мэтаю, адчуў раптам, які ён самотны і якая навокал яго пустата.

      Нават пад курткаю, там, дзе толькі што, прытуліўшыся да грудзей, ляжаў цёплы мядзведзік, таксама было пуста і холадна: Алег, здавалася, напраўду адчуваў зараз, як неіснуючы, золкі і прывідны вецер выстуджвае, нібы птушынае гняздо, нагрэтае вушасцікам месца.

      Ён паціху, без ранейшага імпэту спусціўся ўніз і, унурыўшыся, абыякава пайшоў па горадзе – не ведаў куды, не ведаў чаго, а ішоў проста так, каб не стаяць на месцы.

      На гэтай золкай вуліцы яму міжволі прыгадаўся дзядзька Піліп, далёкі родзіч, стары і адзінокі чалавек, які ўвесь час ухутваўся ў каўняры і шалікі, нібыта яму заўсёды, нават і летам, у самую спякоту, было холадна. Дзядзька Піліп жыў у Віцебску, быў ужо на пенсіі і, як казалі ў іхняй вёсцы, пад старасць зусім здзяцінеў – гаварыў сам з сабою, сам сабе пісаў пісьмы і кідаў іх у паштовыя скрынкі: дзядзька Піліп прызнаваўся, што яму потым прыемна было іх атрымліваць з поштаю – сапраўдныя, заклееныя, са штэмпелямі – быццам бы і пра цябе вось нехта ўспомніў.

      Пад старасць ён пачаў шмат разважаць пра самае запаветнае і сваімі думкамі ахвотна дзяліўся з кожным. Дзядзька Піліп лічыў, што чалавек мінае за сваё жыццё некалькі стадый: час пазнання свету – дзяцінства, пара кахання – юнацтва, пара працы – сталасць і час хвароб – старасць. Кожнаму наканавана прайсці праз усё гэта, каб урэшце ўліцца ў апошнюю, своеасаблівую супольнасць людзей, дзе ўсе роўныя – міністры і конюхі, дырэктары заводаў і прыбіральшчыцы – супольнасць пенсіянераў.

      Алег не ведаў, у якой зараз стадыі ён сам, разумеў толькі, што ўжо далёка ад свайго дзяцінства і што старасць – час хвароб – таксама для яго яшчэ няблізка, але гэта не дужа суцяшала: яму, як і дзядзьку Піліпу, было адзінока і холадна.

      Сустракаць разам Новы год яго запрашалі многія, але ён ад усіх запрашэнняў адмовіўся. Адчуваў, што як бы яму ні было хораша і весела ў сямейных, ды нават і не ў сямейных кампаніях, усё роўна недзе ў глыбокую ноч ён акажацца лішні ўсім, застанецца адзін – нават несямейныя к таму часу неяк неўпрыкмет перазнаёмяцца, падзеляцца на пары, а ён шукаць сабе пару пакуль што не збіраўся. І яшчэ ён адмаўляўся ад запросін, бо яму здавалася, што ў гэтую навагоднюю ноч павінен быў здарыцца нейкі цуд. Ён настойліва чакаў гэтага цуду, але, калі пабачыў цёмныя вокны ў лейтэнантавай кватэры, зразумеў, што чакаць чаго-небудзь незвычайнага і спадзявацца на нейкую радасць яму, відаць, не выпадае.

      Усюды ўжо рыхтаваліся да сустрэчы Новага года. Вокны ў дамах свяціліся зырка і весела. Асабліва светла было ў залах і на кухнях: на кухнях гаспадыні спяшаліся са святочнаю вячэраю, – відаць, рэзалі хлеб, раскладалі на талеркі закусь, а ў залах ужо сядзелі прычасаныя госці – чакалі, калі іх нарэшце запросяць за стол. Усюды,


Скачать книгу