Двое на вуліцы. Янка Сіпакоў

Двое на вуліцы - Янка Сіпакоў


Скачать книгу
ў той вечар, крыху занепакоіла Алега. Але Сашка цяпер да іх амаль не заходзіў, жонка штодзень, калі, забраўшы з садзіка Вовачку, муж вяртаўся дадому, была ўжо ў хаце і клапатліва завіхалася на кухні. Яна, як і раней, ласкава сустракала іх, карміла, была ветлівая.

      I Алег супакоіўся.

* * *

      Ён ціха, не спяшаючыся – а куды яму спяшацца? – ішоў па тратуары, не выбіраючы сушэйшага, не зважаючы на лужы, што цямнеліся ў выбоінах на асфальце, не адчуваючы, што ногі ў яго даўно ўжо мокрыя.

      Дождж ліў гэткі ж, як і зараз, але ў вечаровай цемрадзі яго не было відаць, і толькі было золка і балюча, калі вецер заварочваў дажджавое крыло яму ў твар, рабілася непрыемна, ён аж угінаў плечы, калі аднекуль зверху абрыналася на яго цэлая лавіна вады, – як усё роўна трапіў пад страху, пад самы капеж: кроплі гулка барабанілі па скураной шапцы, нібы па палатцы ці па якім гонтавым даху.

      Шкельцы акуляраў былі мокрыя: дажджынкі, якія траплялі на іх, нібы прыліпалі, расплываліся, расцякаліся па шкле, і ў гэтых вадзяных разводах, вельмі падобных на нейкія прасцейшыя істоты – туфелькі ці амёбы, – расплывіста мігцелі агні вячэрняга горада: загарыцца ў святлафоры чырвонае святло – і ўсе амёбы стануць чырвоныя; праплыве побач зялёнае вочка незанятага таксі – і ў кожнай туфельцы на імгненне ўспыхне па рухомай зялёнай крапцы.

      Праз акуляры амаль нічога, апроч позніх вечаровых агнёў, не было відаць, але ён не зважаў на гэта. Ён ішоў проста так, без усялякай мэты, яму не было куды спяшацца, не было куды ехаць, а таму і дождж, і мокрыя акуляры не заміналі.

      Хоць нават і з акна было відаць, што надвор’е паганае, мокрае, Алег выйшаў у дождж, на вуліцу – абы толькі не быць дома. Яму надакучыла сядзець перад акном у ціхай і апусцелай сваёй хаце, глядзець на вялізную кроплю, якая, гайдаючыся ад ветру, як пад носам, вісіць пад настылым знадворным градуснікам, на дажджыны, якія, нібы апалонікі, спяшаюцца зверху ўніз па шыбах; слухаць, як надакучліва барабаніць дождж па абабітым цынкам падаконніку, і яму тут жа, адразу ж, нясцерпна захацелася на вуліцу, да людзей – думалася, што там крыху суцішыцца яго боль, што ў натоўпе і сам ён супакоіцца. Нервовае жаданне хутчэй выскачыць са сваёй хаты было такое вялікае, што яму здавалася – памарудзь ён яшчэ крыху і ў яго разарвецца набалелае, перапоўненае тугою сэрца.

      Пасля таго як на ягоным стале, прыціснутая цукеркаю, з’явілася запіска з жорсткім афарызмам «жыві як хочацца», Алег усё больш і больш гарнуўся да людзей, у натоўп – абы не заставацца аднаму.

      У першыя ж дні Жавейка ніяк не мог апамятацца, сабрацца з думкамі, даць ім нейкі разумны накірунак. Ён толькі ляжаў на тахце і тупа глядзеў у акно або ў столь. Ці, адвярнуўшыся да сцяны, вывучаў без патрэбы шпалеры і думаў абы пра што.

      Хоць бы сабе пра тыя ж шпалеры. Думаў, якія яны бываюць розныя. Ёсць светлыя – звонкія і напятыя, якія, нібы дынамікі, узмацняюць любы гук: ад іх аж ломіць у вушах. А ёсць і цемнаватыя, густыя, дзе, здаецца, як у злямчаным тумане, вязне, прыглушваецца ўсё чыста – нават крык.

      Ёсць цёплыя па колерах, якія нават у дажджлівыя дні падсвечваюць – адкуль


Скачать книгу