Дараванне. Коллектив авторов

Дараванне - Коллектив авторов


Скачать книгу
дрыжыкі, а ён стаяў, пагрозліва паказваючы кулак свайму адбітку ў люстэрку: «Пачакай, вырадак, Ганс знойдзе, дзе ты хаваешся…» Ларыса адвяла старога ў ложак (прачнуўшыся раніцай, ён, як заўсёды, нічога не памятаў) і, накапаўшы ў чарку карвалолу, сказала сабе, што далей так працягвацца не можа, бо хутка і яна, як яе падапечны, з’едзе з глузду.

      Ушчэнт выматаная ўсім гэтым, яна ўгаварыла Ральфа заказаць спецыяльны ложак з высокімі бартамі – суперложак, забяспечаны механізмам, каб прыўзнімаць пацыента для кармлення, і драўлянай рашоткай, выбрацца з-за якой хворы самастойна не здолее. «Усяго за пяць еўра!» – задаволена паціраў рукі Ральф, да той хвіліны, калі даведаўся: пасля смерці Ганса ложак будзе перададзены другому хвораму, і таму ў выпадку паломкі Ральфу прадпісваецца аплаціць поўны кошт гэтага тэхнічнага цуду – больш за тысячу еўра. У тую ж ноч Ганс прадэманстраваў сваё грэбаванне законамі эканоміі: гвалтоўна пакладзены ў ложак, ён так торгаў драўляныя перакладзіны, што яны не вытрымалі. Ложак, дальні сваяк катафалка, прызначаны для спакойных хворых; яго пашкоджанне не прадугледжана медыцынскай страхоўкай. Зранку Ральф не ў сабе ад раздражнення сеў рамантаваць ложак, а Ганс, які ўжо забыўся на ўсё, што адбылося ноччу, з дзіцячай усмешкай шчасця аплятаў Гарольдавы булачкі з марцыпанам і распяваў сваё «Auf Wiedersehen… Auf Wiedersehen…». У Ларысы ж дадалося клопатаў: уночы вартаваць той механічны цуд. Моцы ў старога было яшчэ дастаткова, гемаглабін выдатны, сэрца здаровае; калі б ён зноў стаў псаваць уласнасць бальнічнай касы, ёй давялося б клікаць на дапамогу Ральфа. Вось яна і сядзела ля хворага, а каб не заснуць, раздумвала над тым, хто ахоўвае ўладанні Мнемазіны, якія яны, вартавыя яе меж, і чаму ніводнае пакаленне не жадае пакарыстацца крэдытам – беспрацэнтным! – з банка агульначалавечай памяці…

      Зрэшты, ці можа чалавек пакарыстацца чужой памяццю? Рытм жыцця паскараецца, усе досведы імгненна робяцца ўстарэлымі; кожны з людзей самотны, нібыта рукавіца, згубленая ў снезе, мы хапаемся, як за абломкі льдзін, за высновы аўтараў кніг, але яны ўжо не спатрэбяцца нам, бо свету, у якім жылі тыя, больш не існуе. Суцэльныя пласты рэальнасці адколваюцца ад нашага берага і касяком адыходзяць у нішто. Аднойчы, калі яна ўсё ж такі задрамала на сваім пасту, ёй прымроілася: Мнемазіна, чамусьці ў кароткай джынсавай спаднічцы, з татуіроўкай на сцягне, нібыта якая-небудзь дзяўчынка з дыскатэкі Эбенсфелда, куды Ральф дагэтуль ходзіць паслухаць музыку, таньчыць з люстэркам, нібыта на подыуме, на астраўку сушы, які катастрафічна змяншаецца, а ўнізе струменіцца Лета. Люстэрка тытаніды і зімовая вада Леты адлюстроўваюцца адно ў адным, памяць сцірае забыццё, забыццё змывае памяць… І сон быў такі жывы ды яркі, што яна, прачнуўшыся, доўга чамусьці не магла супакоіцца.

      Леваруч паказаліся могілкі. Магчыма, хворага пацягнула на магілу жонкі? Зрэшты, асаблівага кахання да Эльзы яна ў Ганса не заўважала, стары нават ніколі не ўзгадваў яе. Прыпаркавала машыну і пайшла па дагледжанай сцяжынцы паміж мармуровых


Скачать книгу