Дараванне. Коллектив авторов

Дараванне - Коллектив авторов


Скачать книгу
– вынік адзінокай прагулкі. Прыляцеўшы ўмомант на месца, дзе ён ляжаў на зямлі (усяго некалькіх метраў не дайшоў да глыбокага яра), – там яго знайшла нечаканая выратавальніца, якая аказалася этнічнай немкай з Сібіры, – Ларыса звярнула ўвагу на тое, што ў правай руцэ Ганс моцна сціскае драўляную калодку для абутку. Ну, раскажы, навошта табе тыя палкі, калодкі? Навошта выломліваеш перакладзіны з ложка? Куды ўвесь час уцякаеш? Чым табе дрэнна дома, з намі? Пачакай, вось заўтра адвязём цябе туды, адкуль так проста не збяжыш… Яна нацягвае на жоўтую зношаную скуру трусы-памперсы (цяпер ужо і днём: пасля тыдня ў лякарні Ганс канчаткова забыў, дзе ў доме прыбіральня, і вось зараз, у сувязі з павелічэннем нагрузкі па догляду хворага, ёй, напэўна, далі б другую групу, у якой адмовілі раней). Надзявае старому шкарпэткі, споднікі, спартовыя штаны (ад штроксавых, якія насіў да лякарні і якіх прыкупілі некалькі пар новых – дарагія, заразы, – ад штроксаў давялося адмовіцца: ён развучыўся спраўляцца з маланкай і гузікам, так і выходзіў з клазета з расшпіленай шырынкай, добра яшчэ, калі зморшчаны адростак не вывальваўся пры гэтым вонкі), кашулю, швэдар – ну вось і справіліся. Ральф пагаліў бацьку, а яе знаёмая з Эбенсфелда падстрыгла яму пазногці спецыяльнай машынкай: з-за шматгадовага грыбка нажніцы іх не бяруць. І, агледзеўшы пасвяжэлага і быццам бы нават памаладзелага Ганса, яна прынялася збіраць яго рэчы.

      Тыдзень таму яны з Ральфам прынялі рашэнне змясціць хворага ў дом састарэлых – пасля падзей 9 мая гэта паўстала з усёй незваротнасцю. Пакуль што на дваццаць адзін дзень: тэрмін яе штогадовага адпачынку з захаваннем аплаты, які прадастаўляе нямецкая дзяржава таму, хто даглядае цяжкахворага. А потым, калі адпачынак скончыцца, хутчэй за ўсё, яны назаўжды аформяць старога ў багадзельню. «Вось бачыш, як добра, што табе не далі другую групу па доглядзе, з ёй і аплата ва ўстанове вышэйшая!» – задаволена казаў Ральф, і яна ў які ўжо раз падзівілася таму, як лёгка яны знаходзяць падставы для шчасця: зэканоміў 100 еўра – вось табе і свята! А Ральф так разышоўся, што павёў яе ў кавярню і нават заказаў шампанскае, – зразумела, тое, што пад гэтым разумеюць яе суайчыннікі, бо сапраўднае Шампанскае (Champagner) робіцца толькі ў Шампані ды каштуе шалёных грошай (усё астатняе – віно ігрыстае, тут яго называюць Sekt; па няведанні яна калісьці казала немцам, што ў Беларусі п’юць па святах Champagner, і ў тых вочы на лоб лезлі ад здзіўлення ды жаху перад дурным марнатраўствам людзей, якія не грэбуюць паношаным адзеннем). І калі яна выпіла свой бакал Sekt’а, Ральф паведаміў, што заўтра ніяк не можа адпрасіцца з працы, тэрміновы заказ, і таму везці Ганса ў багадзельню давядзецца ёй.

      …Дом састарэлых – Pflegeheim або Seniorenheim, як ён тут называецца, аточаны англійскім газонам з падстрыжанымі ў выглядзе правільных конусаў кустамі. Жывая агароджа таксама падстрыжана нібы па лінейцы, ля ганка разбіты клумбы. Ружы ў такім месцы здаюцца штучнымі: раскошнымі ды бяздушнымі. У фае таксама шмат кветак, ёсць нават дэкаратыўная пальма ў вазоне, засунутая ў кут, як бедная


Скачать книгу