Дараванне. Коллектив авторов

Дараванне - Коллектив авторов


Скачать книгу
гарадка сератанінавы голад і дэпрэсію, традыцыйны айчынны зыход з якой вядомы: п’янства. Але тутэйшая вытанчанасць не кожнаму па кішэні. Для Ганса месца побач з жонкай даўно аплочана; руплівая нямецкая зямля, патрабуючы выканання дагавора, прасела вунь з аднаго боку магілы – там, дзе мусіць стаяць труна. Выплаты за месца пад ласкавым баварскім сонцам працягваюцца і пасля смерці: па новым законе сваякі нябожчыка аплочваюць арэнду зямлі на трыццаць гадоў наперад, а не на дваццаць, як было раней, бо ў сучаснай экалогіі з-за змяненняў мікрафлоры глебы труп за такі кароткі тэрмін не паспявае згніць – і гэта падлічана з той халоднай дакладнасцю, ад якой у яе, Ларысы, пры ўсёй яе нянавісці да айчыннага бязладдзя, проста мароз па скуры. Адразу ж бярэцца плата за дэмантаж помніка: калі праз трыццаць гадоў родзічы раптам уздумаюць нахабна змяніць месца жыхарства, не папярэдзіўшы царкву (чаго, зразумела, ніколі не здараецца), той не давядзецца адшукваць іх. Сёлета Ральф атрымаў ветлівы ліст-напамінак, што аплочаны час скончыўся і трэба альбо плаціць далей, альбо знішчыць помнік маці ды прадаставіць месца больш заможным нябожчыкам: за 5 гадоў 100 еўра, за 10 – 200 еўра і г. д. Так што, спадары турысты, падарожнікі за цудам, калі вы ўбачыце ў «брацкай магіле», то бок у звальнай яме, якая маецца на ўскрайку некаторых еўрапейскіх могілак, скінутыя туды экскаватарам косткі – нічые, дык ведайце: гэта костачкі рускіх, беларускіх, украінскіх жанчын, якія адважна кінуліся са сваёй пахмурнай радзімы на пошукі гламурнага шчасця або ўсяго толькі сытага жыцця…

      Яна вярнулася ў вёску і прыпаркавала машыну ля ганка. Што ж, напэўна, не застаецца нічога іншага, як тэлефанаваць у паліцыю. Калі Паўль, які жыў па суседстве, знік у ноч на Хэлоўін (яна гэта дакладна запомніла, бо дзеці ў касцюмах вядзьмарак стукаліся ў дамы, збіралі ў мех ласункі), справа таксама скончылася паліцыяй. Ноччу выпаў першы снег, а раніцай паліцэйскія знайшлі скарчанелы труп Паўля. Увечары яго брат, таксама досыць пажылы спадар, замкнуў дзверы і лёг спаць. Хто мог уявіць, што хворы вылезе праз французскае акно! Гэтыя вар’яты часам такія хітрыя і вынаходлівыя, калі хочуць выслізнуць з хаты, узяць хаця б сённяшняе здарэнне з Гансам. Зрэшты, Паўля шукаць доўга не прыйшлося: на краі вёскі стаяў пусты дом ягоных бацькоў. Праз вядомы яму лаз уцякач пралез унутр і заснуў на сваім ложку, дзе спаў у юнацтве, – пэўна, як і Ганс, уявіў сябе падлеткам, а тэмпература на вуліцы між тым знізілася да мінус васьмі. Тым ранкам, занятая, як і ўся вёска, мітуснёй вакол сумнай падзеі (паліцыянты заходзілі ў дом, задавалі пытанні), Ларыса не адразу ўсвядоміла нязвыклую цішыню: Ганс чамусьці не крычаў, гукаючы яе. Дзверы пакоя паддаліся з цяжкасцю: стары ляжаў ля парога непрытомны. У паўзмроку (жалюзі былі закрытыя) ёй удалося разгледзець рану на лбе і парваную мочку вуха. Ральф паспеў з’ехаць на працу, і ёй прыйшлося бегчы па Аліцыю і Отта; утрох яны паднялі Ганса, паклалі на ложак. Аліцыя толькі вохкала, разглядаючы плямы крыві на светлым (калісьці)


Скачать книгу