Інструкцыя по спакушэнні замужніх жанчын. Коллектив авторов

Інструкцыя по спакушэнні замужніх жанчын - Коллектив авторов


Скачать книгу
ішла па калідоры нашмат чужэйшая, чым да сённяшняга дня. І Аляксей разумеў, што гэта незваротна.

      «На свеце ёсць тры сталіцы – Мінск, Лагойск і Плешчаніцы», – круціўся ў галаве вершык.

      Вершык быў бязглузды, але ў ім хавалася ўся праўда пра жыццё Аляксея.

      Міледзій Кукуць

БЛІЗКА ДА ЖЫЦЦЯ

      Міледзій Мікалаевіч Кукуць нарадзіўся ў 1953 г. у вёсцы Вусаўцы Мёрскага раёна, на Віцебшчыне. У 1989 г. скончыў Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію. Працаваў інжынерам-механікам, старшынёй калгаса ў Шаркаўшчынскім раёне. У 2014 г. стаў лаўрэатам ганаровага званыня «Чалавек года Шаркаўшчыны».

      Друкаваць вершы і апавяданні пачаў у 1992 г. Аўтар кніг прозы і паэзіі «Адзін дзень і ўсё жыццё» (1997), «Люблю я родную зямлю» (2002), «Чысціня душы» (2008), «На сёмым небе» (2013), «У палоне кахання» (2018) і інш.

      Твор, які вы зараз прачытаеце, па жанры аўтар вызначыў як «быль». Не будзем гадаць, чаму пісьменнік прыняў такое рашэнне, заўважым толькі, што і ў гэтым творы, і ў іншых сваіх апавяданнях і аповесцях ён імкнецца быць блізкім да жыцця сваіх герояў. Адчуваецца, што матэрыялам для мастацкіх пошукаў становіцца ўсё тое, што сустракаецца творцу непасрэдна на Шаркаўшчыне, увогуле на роднай Віцебшчыне. Проза Міледзія Кукуця надзвычай сацыяльная, красамоўная ў адлюстраванні характэрных з’яў і тэндэнцый правінцыйнага жыцця. Добра гэта ці дрэнна – вырашаць чытачу.

      Пацалунак мядзведзіцы

      Быль

      Першага снежня, як заўсёды, рабочы дзень у Тунілавецкім лясніцтве Глыбоцкага лясгаса пачынаўся з паўсядзённай мітусні. Вальшчыкі лесу ладзілі бензапілы, запраўлялі іх бакі палівам, іншыя рабочыя вастрылі сякеры, а больш балбатлівыя голасна расказвалі розныя небыліцы. Майстры лесу пасля планёркі ў кабінеце ляснічага, не губляючы часу, спешна заканчвалі пісаць справаздачы па выніках працы за мінулы месяц. Калі закончылі ўсе неабходныя зборы для працы ў лесе, леснікі, акрамя канторскіх, пагрузіліся на машыны і пад павучальныя парады ляснічага Віктара Аляксандравіча Чарняўскага паехалі на дзялянкі, дзе вялася планавая нарыхтоўка драўніны. І, здавалася, не бачылася ніякага прадвесніка бяды ў гэты дзень для маладога майстра лесу Лізы Каштальян. Адукаваная і прыгожая дзяўчына ўжо няпоўны год як працуе ў гэтым лясніцтве пасля заканчэння ў Мінску Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, дзе рыхтуюць спецыялістаў розных галін хімічнай і лясной прамысловасці.

      Прыехаўшы на дзялянку і размеркаваўшы падначаленых людзей на працоўныя ўчасткі, Ліза абгаварыла ўсе надзённыя пытанні з дасведчаным брыгадзірам, які заставаўся кіраваць працэсам высечкі лесу, а сама, адправіўшы машыну ў лясніцтва, сабралася ў дарогу. Павесіўшы на плячо важкую сумку і палажыўшы туды паходны планшэт для майстра лесу, дзе захоўваліся вымяральныя прыборы, карта мясцовасці, компас, і, як было месца, яшчэ паклала невялікі тэрмакантэйнер з абедам. Надзеўшы на галаву капюшон, каб за каўнер не сыпаўся снег з галінак дрэў, шпарка пайшла праз ельнік на паляну былой высечкі, а гэта па друзлым снезе больш за кіламетр. Там, уздоўж квартальнай лініі яшчэ да першага зазімку,


Скачать книгу